Хемілюмінесцэнцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хемілюмінесцэнцыя — выпраменьванне, якое ўзнікае пры ўтварэнні прадуктаў хімічных рэакцый ва ўзбуджаным стане. Адзін з відаў люмінесцэнцыі.

Пры квантавым пераходзе малекул у асноўны стан энергія ўзбуджэння выпрамяняецца ў выглядзе квантаў святла. Хемілюмінесцэнцыя ў інфрачырвонай, бачнай і ультрафіялетавай частках спектра суправаджае газа- і вадкафазныя, гетэрагенныя рэакцыі. Асобны выпадак хемілюмінесцэнцыі — біялюмінесцэнцыя.
Выкарыстоўваюць хемілюмінесцэнцыю пры вывучэнні механізмаў складаных рэакцый, працэсаў у біялагічных сістэмах, у хемілюмінесцэнтных краніцах святла і інш.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads