Хендрык Гольцыус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хендрык Гольцыус
Remove ads

Хендрык Гольцыус (нідэрл. Hendrick Goltzius, студзень або люты 1558, Бруген пад Фенло, Лімбург — 29 снежня 1616 года або 1 студзеня 1617, Утрэхт) — нідэрландскі мастак, прадстаўнік маньерызма.

Remove ads

Біяграфія і творчасць

Дзіцем ўпаў на падпаленыя вуглі, знявечыў сабе правую руку (пасля зрабіў некалькі бліскучых графічных эцюдаў пакалечанай рукі). Вучыўся вітражнаму мастацтву ў бацькі, з 1575 года вучыўся гравіравальнаму майстэрству. У 1577 годзе пасяліўся ў Харлеме. У 21 год ажаніўся са шмат старэйшай, але багатай удавой, што дало яму эканамічную самастойнасць. Тым не менш, ён у 1590 годзе збег ад яе, падарожнічаў па Германии і Італіі, дзе адкрыў для сябе творчасць Рафаэля, але асабліва уразили працы Мікеланджэла. Пакінуў партрэт Джамбалоньі (1591).

У 1600 годзе ўзначаліў Харлемскую акадэмію жывапісу. З гэтага ж часу выступіў як жывапісец і, хоць пачаў позна, пакінуў шэраг выдатных работ (Даная, 1603, і інш.). Больш ён быў вядомы сучаснікам як віртуозны гравёр. Сярод іншага, ён гравіраваў карціны знакамітага ў той час майстра Барталамеуса Шпрангера, Карнеліса Харлемскага і інш.

Remove ads

Зноскі

  1. ECARTICO Праверана 8 студзеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q24694883'></a>
  2. Hendrick Goltzius
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
  3. Hendrik Goltzius — 2009.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1868372'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads