Хлопчык і чапля

японскі поўнаметражны анімацыйны фільм 2023 года, сцэнарыстам і рэжысёрам якога з’яўляецца Хаяо Міядзакі From Wikipedia, the free encyclopedia

Хлопчык і чапля
Remove ads

«Хло́пчык і ча́пля» (яп.: 君たちはどう生きるか Kimitachi wa Dō Ikiru ka, літ. Як вы жывяце?) — японскі поўнаметражны анімацыйны фільм 2023 года, сцэнарыстам і рэжысёрам якога з’яўляецца Хаяо Міядзакі.

Хуткія факты Хлопчык і чапля, Жанры ...

Арыгінальная назва ўзята з аднайменнай кнігі Ёсіна Гендзабура 1937 года[8], аднак сюжэт фільма ніяк не звязаны з раманам.

Прэм’ера фільма «Хлопчык і чапля» адбылася ў Японіі 14 ліпеня 2023 года[9].

За анімацыю адказвала студыя «Гіблі». Дыстрыбутар фільма — кампанія Toho. Выхад фільма быў адзначаны наўмыснай адсутнасцю якой-небудзь рэкламы, паколькі студыя «Гіблі» вырашыла не публікаваць ніякіх трэйлераў, малюнкаў, сінопсісу або дэталяў кастынгу фільма да яго прэм’еры, за выключэннем адзінага постэра[10]. Адсутнасць рэкламы станоўча адбілася на касавых зборах фільма[11].

Фільм атрымаў прызнанне крытыкаў і сабраў 167 мільёнаў долараў па ўсім свеце[12]. Сярод шматлікіх узнагарод ён таксама атрымаў прэмію BAFTA за найлепшы анімацыйны фільм, прэмію «Залаты глобус» за найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм і прэмію «Оскар» за найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм.

Remove ads

Сюжэт

12-гадовы хлопчык Махіта моцна сумуе па маці, якая загінула падчас паветранага налёту на Токіа ў 1943 годзе. Махіта перабіраецца з бацькам у невялікі горад і аднойчы, на шпацыры па наваколлях, сустракае шэрую чаплю, якая ўмее размаўляць. Разам яны адпраўляюцца ў рызыкоўнае падарожжа ў загадкавы і нязведаны свет, каб даведацца пра яго таямніцы.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads