Хлоя Грэйс Морэц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хлоя Грэйс Морэц
Remove ads

Хлоя Грэйс Морэц (англ.: Chloë Grace Moretz; нар. 10 лютага 1997, Атланта, Джорджыя, ЗША) — амерыканская актрыса і мадэль.

Хуткія факты Хлоя Грэйс Морэц, Род дзейнасці ...

Першай роляй Морац стала роля Віялеты ў двух эпізодах серыяла «Абаронца», а першая кінароля — роля Молі ў 2005 годзе ў фільме «Сэрца сведкі» — гісторыі пра сям’ю, якая адкрыла ў 1980 годзе першы пункт відэапракату. Затым знялася ў тэлекамедыі «Сямейны план» у ролі Чарлі ў маладосці. Першы буйны поспех Морэц прыйшоў пасля здымак у рэмейку класічнага хорару 1979 года «Жах Аміцівіля» (2005), у якой яна згуляла Чэлсі. Роля прынесла ёй намінацыю на прэмію Young Artist Award. Потым Морэц з’явілася ў экшне Стывена Сігала «Сёння ты памрэш».

Роля Міндэн, маленькай забойцы-мсціўкі, у фільме 2010 года «Піпец» (2010) прынесла ёй вялікі поспех. Нягледзячы на спрэчкі наконт яе ролі ў фільме, Морэц атрымала шырокае прызнанне кінакрытыкаў. Роджэр Эберт паставіў фільму адну зорку з чатырох, але тым не менш ён пісаў: «Што ні кажыце пра персанажа Хлоі Грэйс Морэц, але ў яе ёсць абаянне і прывабнасць». appeal). Акрамя таго, за тры месяцы да пачатку вытворчасці фільма Марэц вучылася выконваць трукі да фільма і большую частку трукаў падчас здымак выконвала сама.

У тым жа годзе Морэц згуляла 12-гадовую вампірку Эбі ў амерыканскім рэмейку шведскага хіта «Упусці мяне», і Эн Слайгер у псіхалагічным трылеры «Палі».

У 2011 годзе знялася ў фільме Марціна Скарсэзэ «Захавальнік часу». За ім рушылі ўслед містычная трагікамедыя Ціма Бёртана «Змрочныя цені», дзе яна згуляла мяцежнага падлетка Кэралін, і трагікамедыя «Правінцыялка».

У сакавіку 2012 года Марэц падпісала кантракт на ролю ў біяграфічным фільме «Барабаншчык», які апавядае пра апошнія шэсць гадоў жыцця Дэніса Уілсана, барабаншчыка рок-гурта The Beach Boys.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads