Ходасавічы
вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хо́дасавічы[1] (трансліт.: Chodasavičy, руск.: Ходосовичи) — вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Збароўскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Згадваецца ў 1756 годзе як вёска Хадасевічы ў Задняпроўскім войтаўстве Рагачоўскага староства[2].
У часы Вялікай Айчыннай вайны ў ходзе 3-гадзіннага бою, узмоцнены паліцыяй 2-і ўзвод 203-га ўсходняга кавалерыйскага эскадрона разграміў савецкі партызанскі гарнізон, які знаходзіўся ў вёсцы. Страты партызан устанавіць не ўдалося, але ўласныя склалі 2 забітымі і 2 параненымі[3].
Славутасці
- Паселішча часоў неаліту (3-е — пачатак 2-га тыс. да н.э.)[4]
- Курганны могiльнiк-1 перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), за 3,5 — 4 км на паўднёвы захад ад вёскi —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000656
- Курганны могiльнiк-2 перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), за 0,4 — 0,45 км на паўднёвы ўсход ад першай курганнай групы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000657
- Курганны могiльнiк-3 перыяду ранняга сярэднявечча (X—XIII стагоддзі), за 0,25 — 0,3 км на паўднёвы ўсход ад другой курганнай групы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000658
- Селішча (другая палова 1-га тыс. н.э.)[4]
- Язычніцкае свяцілішча (X — пачатак XI ст.), на ўсходняй ускраіне старажытнага селішча[5]
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads