Храналогія (Рымша)
вершаваны твор вялікалітоўскага паэта другой паловы XVI стагоддзя Андрэя Рымшы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Храналогія» (Которого сѧ м(е)с(я)ца што за старыхъ вековъ дѣело короткое описанїе) — вершаваны твор вялікалітоўскага паэта другой паловы XVI стагоддзя Андрэя Рымшы. Надрукаваны Іванам Фёдаравым у Астрогу 5 мая 1581 года. Гэта аднааркушнае выданне, у якім дзве старонкі тэксту надрукаваны на адным баку[1].
Гэты паэтычны твор складаецца з дванаццаці невялікіх тэкстаў, якія ўключаюць загалоўкі, двухрадкоўі пра падзеі біблейскай гісторыі і ўказанні дня месяца (па юліянскім календары з абазначэннем кніжнага/лацінскага варыянту назвы месяца). У загалоўках спачатку прыводзіцца лацінская назва месяца, затым старажытнаяўрэйская («погебреіску») і далей — славянская («просто»): «М(е)с(я)ца сентебра, по гебреиску елюль, просто вресень»[1].

Трыяды назваў месяцаў наступныя[1]:
- сентебра — елюль — вресень,
- октоврїа — тышри — паздерникъ
- ноемврїѧ — марге оусамъ — грудень,
- декаврїа — хашлеу — просинецъ,
- генуара — тебет — стычень,
- февралѧ — себат — лютый,
- марта — адаръ — марец,
- априлѧ — нисан — кветень,
- мая — іѧръ — маи,
- іюнѧ — сыванъ — чырвецъ,
- іюлѧ — тамус — липецъ,
- августа — аовъ либо авъ — серпень.
Назвы трох славянскіх месяцаў прыводзяцца ў польскай транскрыпцыі (вресень, стычень, марец). «Паздерник» захоўваецца ў назве кастрычніка месяца ў сучаснай польскай мове (październik). «Просинец» — старажытнаруская назва месяца, вядомая па многіх ранніх крыніцах, пачынаючы з Астрамірава і Галіцкага Евангелля[1].
Захаваўся толькі адзін экзэмпляр гэтага ўнікальнага твора, што захоўваецца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads