Хрыстос Уседзяржыцель (Быцень)
Ікона з вёскі Быцень Івацэвіцкага раёна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хрыстос Уседзяржыцель — абраз беларускай школы XVI стагоддзя, выяўлены ва Успенскай царкве в. Быцень Івацэвіцкага раёна[1]. Захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. кп — 26149). Памер абраза — 150 × 110 × 3 см[2].
Remove ads
Паходжанне
Абраз выяўлены 3-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1958 годзе ва Успенскай царкве в. Быцень Івацэвіцкага раёна[2].
Раскрыты рэстаўратарам вытворчага аб’яднання «Белрэстаўрацыя» П. Р. Журбеем у 1989 годзе ў Мінску[2].
Апісанне
Хрыстос у чырвоным з вохрыстым клавам хітоне, блакітным з асістам гімаціі паказаны франтальна, амаль пакаленна. Правай рукой ён благаслаўляе, левай падтрымлівае разгорнутае Евангелле з тэкстамі ў 9 радкоў. Пазалочаны фон, разьбяны, з буйным раслінным арнаментам. Німб пазалочаны з дэкаратыўным перакрыжаваннем трыма карычневымі кругамі, у якія ўкампанаваны манаграмы Хрыста. Поле ўверсе і ўнізе шырокае з сіняй паласой, пасярэбранае, з чырвоным аздабленнем, злева — чорнае, справа — рэканструявана рэстаўратарам[2].
Буйны рэльефны арнамент запазычаны з італьянскага ткацтва і нямецкай набіванкі XV—XVI стагоддзяў[3].
Remove ads
Выстаўкі
- Мастацтва рэнесансу ў Беларусі. Мінск. 1990
- Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000
Публікацыі
- Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство
- Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мн. 2000. № 4.
Зноскі
- Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
- 4. Хрыстос Уседзяржыцель // Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н.Ф.Высоцкая. — Беларус. Энцыкл. — Мн.: Мін. ф-ка каляр. друку, 2003. — С. 28. — 301 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
- 3. Параскева // Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н.Ф.Высоцкая. — Беларус. Энцыкл. — Мн.: Мін. ф-ка каляр. друку, 2003. — С. 26. — 301 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads