Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі (ХСС) (ⓘ) — партыя ў Германіі, заснавана 8 студзеня 1946 года. Пазіцыянуе сябе як кансерватыўная партыя на дэмакратычнай платформе і выступае за ўвасабленне хрысціянскіх агульначалавечых ідэалаў у дзяржаўнай палітыцы. Дзейнічае толькі ў Баварыі, аднак рэгулярна атрымлівае месцы ў нямецкім Бундэстазе, дзе са сваёй «сястрынскай» партыяй — Хрысціянска-дэмакратычным саюзам — утворае адзіную фракцыю, якая разам з фракцыяй СвДП фарміруе дзеючы ўрад ФРГ. У Еўрапарламенце ўваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі. У самой Баварыі ХСС доўгі час з'яўляецца кіруючай партыяй. Налічвае 154 тыс. членаў (снежань 2010) і па гэтым паказчыку з'яўляецца трэцяй па велічыні партыяй у Германіі пасля ХДС і СДПГ.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads