Хільдэгард Кнеф
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хільдэгард Фрыда Альберціна Кнеф (ням.: Hildegard Frieda Albertine Knef, 28 снежня 1925, Ульм — 1 лютага 2002, Берлін) — нямецкая актрыса і спявачка .
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і Ганса Тэадора і Фрыды Аўгусціны Кнеф. Яе бацька быў узнагароджаным ветэранам Першай сусветнай вайны і памёр, калі ёй было ўсяго шэсць месяцаў, пасля чаго Фрыда з дачкой пераехалі ў Берлін, дзе яна пайшла працаваць на фабрыку. Хільдэгард пачала вучыцца акцёрскаму майстэрству ў 14 гадоў у 1940 годзе. Яна пакінула школу ў 15 гадоў, каб стаць вучнем аніматара пры кінастудыі «UFA». Пасля паспяховага скрын-тэсту Хільдэгард паступіла ў Дзяржаўную Кінашколу ў Бабельсбергу, дзе вывучала акцёрскае майстэрства, балет і дыкцыю. Недзе ў гэты перыяд ёй напісаў ліст з прапановай аб сустрэчы Ёзэф Гебельс, але сябры Хільдэгард параілі ёй трымацца ад яго далей.
Здымацца Хільдэгард пачала яшчэ да падзення Трэцяга Рэйха, але большасць фільмаў з яе ўдзелам той эпохі былі выпушчаны ўжо пасля капітуляцыі Германіі. Падчас штурму Берліна яна пераапранулася салдатам, каб застацца са сваім палюбоўнікам Эвальдам фон Дэмандоўскі, і далучылася да яго падчас абароны Шмаргендорфа. Была арыштаваная савецкімі войскамі і пасаджана ў турму, але яе сукамернікі дапамаглі ёй уцячы. Дэмандоўскі быў расстраляны ў 1946 годзе, але перад гэтым паспеў звязацца з акцёрам Віктарам дэ Ковы, які прыгрэў Хільдэгард у сваім новым на той момант тэатры, дзе яна спачатку выступала ў якасці канферансье, але потым пачала граць у тамтэйшых спектаклях.
Кнеф стала папулярнай ужо пасля першых сваіх фільмаў — «Пад мастамі» (1945) і «Забойцы сярод нас» (1946). У фільме «Грэшніца» (1951) Вілі Форста актрыса ўпершыню ў нямецкім пасляваенным кіно знялася аголенай, што падагрэла скандальную цікавасць да фільма.
У наступныя гады Кнеф шмат здымалася, у тым ліку і за мяжой, перш за ўсё ў ЗША, дзе яна выступала пад імем Хільдэгард Неф, яе называлі другой Марлен Дзітрых, з якой яна вельмі цесна сябравала.
З 1955 года грала на Брадвеі, 675 разоў выходзіла ў галоўнай ролі ў мюзікле Коўла Портэра «Шаўковыя панчохі».
У 1960-я гады Кнеф часта выступала ў якасці спявачкі, у Германіі яе канцэрты карысталіся вялікім поспехам, частку песень яна пісала сама. У 1970 і 1975 гадах Кнеф напісала аўтабіяграфічныя кнігі — «Дораная кляча» і «Прысуд».
Тройчы была замужам. Ад другога шлюбу ў яе была дачка Крысціна Антонія.
Remove ads
Зноскі
- Hildegarde Neff // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Hildegard Knef // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118563645 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118563645 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- http://www.deutsches-filmhaus.de/bio_sie/f-k_sie/knef_hildegard_bio.htm Праверана 2 студзеня 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads