Хімеш Патэль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хімеш Джытэндра Патэль (англ.: Himesh Jitendra Patel; нар. 13 кастрычніка 1990, Хантынгдан, Кембрыджшыр, Англія) — брытанскі акцёр індыйскага паходжання.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Хантынгдане, Кембрыджшыр. Яго бацькі родам з індыйскага штата Гуджарат, але нарадзіліся ў Афрыцы. Пазней яны імігравалі ў Англію праз Індыю. У 11 год ён удзельнічаў у школьнай пастаноўцы. Яго настаўнік палічыў, што ў яго талент, і расказаў пра гэта яго бацькам, пасля чаго яны запісалі яго ў тэатральную школу.
Калі яму было 16 гадоў ён атрымаў ролю ў серыяле «Жыхары Іст-Энду», дзе пачынаючы з 2007 года на працягу некалькіх гадоў граў ролю Тамвара Масуда. Ён таксама ўдзельнічаў у спін-оф «Жыхары Іст-Энду: E20», які выходзіў у 2011 годзе. З 2016 па 2018 ён адыгрываў ролю сацыяльнага работніка ў серыяле «Damned», які выходзіў на канале Channel 4.
У 2019 годзе ён адыграў ролю ў фільме «Учора», якая стала яго дэбютам у кіно, а таксама ў фільме «Аэранаўты». У жніўні таго ж года стала вядома пра тое, што Хімеш атрымаў ролю ў фільме Крыстафера Нолана «Довад».
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads