Х’юга (прэмія)
літаратурная прэмія ў галіне навуковай фантастыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэмія Х’юга (англ.: Hugo Award) — прэмія ў галіне навуковай фантастыкі, заснаваная ў 1953. Названа ў гонар Х’юга Гернсбека (англ.: Hugo Gernsback), заснавальніка першага навукова-фантастычнага часопіса «Amazing Stories». Прэмія арганізавана Сусветным таварыствам навуковай фантастыкі (англ.: World Science Fiction Society).
Упершыню прэмія была ўручана ў 1953 на 11-й выставе WorldCon у Філадэльфіі, а з 1955 яна стала штогадовай.
Лаўрэаты ўзнагароджваюцца статуэткай з выявай ракеты, якая ўзлятае.
Remove ads
Патрабаванні
У намінанты можа патрапіць літаратурны твор, які адпавядае наступным крытэрыям:
- Твор павінен быць навукова-фантастычным або фэнтэзійным.
- Твор павінен быць выдадзены на англійскай мове або перакладзены на яе.
- Твор павінен быць апублікаваны на працягу папярэдняга каляндарнага года.
Намінанты і пераможцы выбіраюцца па выніках галасавання зарэгістраваных удзельнікаў Сусветнай канвенцыі аматараў навуковай фантастыкі WorldCon (таму ўзнагарода лічыцца «чытацкай»).
Remove ads
«Рэтра-Х’юга»
Ад 1996 творы 50, 75 і 100-гадовай даўніны пачалі адзначаць прэміяй «Рэтра-Х’юга». Арганізатары тлумачаць такое рашэнне тым, што навуковая фантастыка з'явіўся задоўга да з'яўлення прэміі Х'юга, таму многія вядомыя творы ў гэтым жанры не мелі шанс быць адзначаны гэтай узнагародай. Каб выправіць гэта, быў уведзены рэтра-варыянт прэміі[1].
Намінацыі
Прэмія Х’юга па стане на 2025 уручаецца ў 17 намінацыях.
Успрыманне
Прэмія Х’юга з’яўляецца важнай у літаратурным асяроддзі і сярод назіральнікаў. Напрыклад, Los Angeles Times характарызуе яе як «адну з самых прэстыжных узнагарод у галіне навуковай фантастыкі і фэнтэзі»[2]. Пра гэту прэмію Wired піша як пра «вядучую ў жанры навуковай фантастыкі»[3].
На вокладках кніг пераможцаў часта размяшчаюць афіцыйны лагатып прэміі з мэтай прыцягнуць большую ўвагу чытачоў[4].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads