Цалаванне Іаакіма і Ганны (Басценавічы)
Ікона з в. Басценавічы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цалаванне Іаакіма і Ганны — абраз сярэдзіны XVIII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Сюжэт
Ля шэрых з чорным раслінным арнаментам з аканфам калон, якія сімвалізуюць залатыя вароты Іерусаліма , стаяць павернутыя да цэнтра Іаакім у зялёным хітоне, карычневым гімаціі, у сандалях і Ганна ў сінім хітоне, цёмна-чырвоным плашчы з белай хусткай на галаве і ў чырвоных туфлях. З грудзей Іаакіма і Ганны вырастаюць два зялёныя сцяблы, увенчаныя белай лілеяй, на якой у залатым пучку прамянёў стаіць Марыя ў сінім хітоне, цёмна-чырвоным плашчы. У карычнева-чырвоным прарыве воблакаў — Саваоф , выдзелены трохвугольным німбам, у выглядзе голуба — Святы Дух. Пазалочаны фон з раслінным ляпным арнаментам, зялёным пейзажам раздзелены калонамі. Карычнева-зялёны позем расчэрчаны чырвонымі лініямі.
Remove ads
Паходжанне
Абраз выяўлены ў 1920 годзе ва Успенскай царкве в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці[2].
Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні І. М. Громавай, В. О. Кірыкавым, В. В. Філатавым , Ф. А. Мадоравым, Л. І. Пятрэнкам, М. М. Памяранцавым у 1954—1956 гадах (Масква). Сталярная работа выканана А. П. Ягоравым[2].
Remove ads
Выстаўкі
- Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
- Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988
- Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
- Мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. Мінск. 1998
- Датаваныя помнікі мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст. Мінск. 1999
- Мясцовашанаваныя на Беларусі абразы Божай Маці XIII—XVIII стст. Мінск. 1999
- Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000
Зноскі
- Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
- Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads