Царква Параскевы Пятніцы (Чарнаўчыцы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Параскевы Пятніцы (Чарнаўчыцы)map
Remove ads

Царква Параскевы Пятніцы ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці — адзін з нешматлікіх захаваных да нашага часу аўтэнтычных чатырохзрубных крыжовых храмаў, раней даволі распаўсюджаных на тэрыторыі Беларусі[1], помнік народнага дойлідства 18 стагоддзя. Пабудавана як уніяцкая.

Хуткія факты Царква Параскевы Пятніцы, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1733 годзе з дрэва, перабудоўвалася ў 1860-я гады. Абнесена бутавай агароджай з арачнай 2-яруснай брамай-званіцай. Пацярпела ад пажару ў 1987 годзе (страчаны купал-баня, дах, іканастас 1830-х гадоў). Замест купала збудаваны высокі спічасты шацёр, які не адпавядае брутальным барочным масам самога храма[1].

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Крыжовы ў плане зруб некалькі выцягнуты ўздоўж падоўжнай восі за кошт 5-граннай апсіды з бакавымі нізкімі рызніцамі і невялікага прытвора пад 2-схільным дахам. Малітоўная зала атрымала рзвіццё ў шырыню са стварэннем невялікага трансепта, адзначанага знадворку шчытамі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў увянчана фігурным шмат'ярусным купалам (яго паходжанне больш позняе, бо візіта 2-й палавіны 18 ст. адзначае ў завяршэнні храма просты крыж). Вертыкальную накіраванасць будынка падкрэсліваюць таксама шалёўка, брусы-сцяжкі, вуглавыя руставаныя лапаткі, здвоеныя прамавугольныя аконныя праёмы. Фігурнай шалёўкай апрацаваны 3-вугольны франтон галоўнага фасада.

Remove ads

Інтэр'ер

У перакрытыю плоскай столлю малітоўную залу адкрываюцца хоры, размешчаныя над бабінцам. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам 1987 года. Абраз «Цуд Георгія аб змеі» (1729).

Зноскі

  1. Габрусь Т. В. ВОПРОСЫ СОХРАНЕНИЯ ПОДЛИННОСТИ ПАМЯТНИКОВ ДЕРЕВЯННОГО САКРАЛЬНОГО ЗОДЧЕСТВА БЕЛАРУСИ

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads