Царква Раства Хрыстова (Вялікае Сціклева)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Раства Хрыстова — мураваны праваслаўны храм у в. Вялікае Сціклева Мінскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1996 годзе. Архітэктар храма Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык.
Архітэктура
Пабудавана з цэглы ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кубападобным аб’ёмам, завершаным магутным цыліндрычным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Над папярочным прытворам надбудавана цыліндрычная званіца, завершаная 3-ярусным арачным каскадам і макаўкай. Усходні фасад завершаны паўкруглай апсідай пад конхавым пакрыццём. Асноўная архітэктурная тэма — закамарна-арачнае вырашэння фасадаў і іх бочкавае перакрыцце. Сцены прарэзаны вузкімі вертыкальна цягнутымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным рундуком пад бочкавым перакрыццем. Перад храмам пастаўлена драўляная шатровая каплічка ў стылі Рускай Поўначы[1].
Remove ads
Зноскі
- Царква ў гонар Раства Хрыстова Архівавана 19 верасня 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads