Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (Лелікава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Святога Дзмітрыя Салунскага (Лелікава)map
Remove ads

Царква́ Свято́га Дзмі́трыя Салу́нскага — праваслаўны храм у вёсцы Лелікава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі.

Хуткія факты Царква Святога Дзмітрыя Салунскага, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў ХVIII стагоддзі з дрэва[1] як уніяцкая[2]. У XIX стагоддзі перад царквой пастаўлена двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай.

У савецкія часы царкву зачынілі і размясцілі ў ёй калгасны склад. У 1970-я гады на гарышчы храма знайшлі кавалак рызы XVI стагоддзя[2].

10 сакавіка 2019 года ў храме адбыўся пажар[3]. Па прыбыцці на месца здарэння пажарнікі выявілі, што з-пад даху ішоў дым, дзверы былі адчыненыя і ўнутры адбывалася гарэнне. Святар, які знаходзіўся на вуліцы, распавёў, што ён прыбыў да храма пасля званка мясцовых жыхароў, трапіць унутр яму перашкодзілі дым і высокая тэмпература. Агнём знішчаны дах плошчай 75 кв.м., пашкоджаны сцены і маёмасць[4]. Прычына пажара — няспраўная электраправодка.

У выніку пажара захавалася 30 % будынка і званіца. Частка вяскоўцаў выступае за аднаўленне царквы. Аднак Беларуская Праваслаўная Царква, якая з’яўляецца ўласнікам храма, лічыць рэстаўрацыю занадта дарагой. Яна плануе ўзвядзенне новай царквы ў іншым месцы[2].

Раней абмяркоўваўся варыянт знесці царкву і збудаваць на яе месцы новую. Але выключыць будынак са спісу гісторыка-культурных кашоўнасцей немагчыма. Брэсцкая епархія паведаміла, што рэшткі згарэлай царквы закансервуюць[2].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Выгляд з боку прытвора

Помнік народнага дойлідства. Мае падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, сфарміраваную прамавугольным зрубам з трохсценнай апсідай, да якой асіметрычна далучаецца рызніца. Зруб накрыты вальмавым дахам, вільчык якога па цэнтры прарэзаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам і па ўскрайках адзначаны крыжамі. Да галоўнага фасада дабудаваны ніжэйшы працяглы, але больш нізкі прытвор пад двухсхільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

Thumb
Інтэр’ер

Даўжыня царквы — 19 м, шырыня — 5 м, вышыня — 6 м. Дах — металічны на драўляным лачанні. Пабудова была электрыфікавана[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Якімовіч Ю. А. Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся ХVII — XIX стст. Мн., 1978. — С. 90.
  2. Станислав Коршунов.. Я живу в Леликово. Как сгоревший 300-летний храм рассорил местных друг с другом, церковью и властями (руск.)(недаступная спасылка). Tut.by (3 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2020. Праверана 11 жніўня 2020.
  3. В Кобринском районе спасатели ликвидировали пожар в здании церкви XVIII века (руск.)(недаступная спасылка). Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (11 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2021. Праверана 11 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads