Царква Святога Дыянісія (Заастравечча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Святога Дыянісія — праваслаўны храм у в. Заастравечча, Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў першай палове 20 ст. з дрэва.
Архітэктура
Твор народнага дойлідства. Трохчастковая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя фарміруецца з прытвора, малітоўнай залы і прамавугольнай апсіды. Над прытворам узведзена трох’ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) званіца з цыбулепадобным купалам. Вальмавы дах над асноўным аб’ёмам пераходзіць у паўвальмавае пакрыццё апсіды, таксама завершанае купалком на гранёным барабане. Тры арачныя ўваходы адзначаны двухслуповымі ганкамі з паўкруглым пакрыццём. Брусовыя сцены па вуглах зашыты дошкамі, прарэзаны вялікімі арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, умацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Remove ads
Інтэр’ер
Унутры апсіда вылучана бакавымі рызніцамі і драўляным іканастасам, пры ўваходзе хоры з акруглым выступам на 2 слупах. Перакрыццё залы вызначана складаным канструкцыйным рашэннем — цэнтральная частка перакрыта драўляным цыліндрычным скляпеннем, прарэзаным па цэнтры светлавым барабанам, бакавыя — плоскай столлю.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
- Царква Святога Дыянісія (Заастравечча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква Святога Дыянісія (Заастравечча) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads