Царква Святога Лаўрэнція (Нюрнберг)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Святога Лаўрэнція (Нюрнберг)map
Remove ads

Царква Св. Лаўрэнція (ням.: Kirche St. Lorenz) — адна з найзначнейшых сярэднявечных цэркваў былога вольнага імперскага горада Нюрнберга і адна з першых цэркваў у Германіі, якая стала лютэранскай (1529). Св. Лаўрэнцій утварае горадабудаўнічы пандан да больш старой царквы Св. Себальда і да імператарскага замка.

Першыя згадкі капэлы Laurentius у Нюрнбергу адносяцца да 1235 і 1258 гадоў; план гэтай капэлы быў часткова ўсталяваны пры раскопках у 1929 годзе. Сучасны выгляд царква набыла ў XV стагоддзі.

Царква, якая моцна пацярпела пры паветраных налётах падчас Другой сусветнай вайны, была адноўлена ў 1949 годзе. У значнай меры дах і перакрыцці былі разбураны пры паветраных налётах. Кроквы канструяваліся нанова, прычым кроквы падоўжнага нефа рэканструяваліся па прычыне недахопу аўтэнтычных матэрыялаў са сталі. Выконваліся таксама новыя замкавыя камяні, на якіх можна бачыць важных прадстаўнікоў пратэстанцкай гісторыі царквы (Марцін Лютэр, Іаган Себасцьян Бах).

Царкоўны арган з’яўляецца другім па велічыні ў Германіі (у Пасау самы вялікі арган Германіі) і самым вялікім сярод арганаў у евангелічных царквах Германіі.

Remove ads

Зноскі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads