Царква Святога Олафа (Талін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Святога Олафа, царква Олевістэ (эст. Oleviste kirik) — лютэранская царква, размешчаная ў Таліне на месцы, дзе ў XII стагоддзі знаходзіўся гандлёвы двор скандынаўскіх купцоў. Найранейшыя згадкі пра царкву адносяцца да 1267 года.
Царква прысвечана нарвежскаму каралю Олафу II, у час валадарання якога завяршыўся пераход краіны на хрысціянства. Акрамя таго, святы Олаф лічыцца апекуном мараходаў.
Remove ads
Гісторыя
Першыя звесткі пра царкву адносяцца да 1267 года. Яна была заснавана як каталіцкая і названа ў гонар нарвежскага караля Олафа Харальдсана.
У XV стагоддзі царква была перароблена ў базіліку, былі ўзведзеныя новыя хоры, у галоўнай прасторы з'явіліся чатырохгранныя слупы. Скляпенні галоўнага нефу былі зробленыя зоркападобнымі, а бакавыя — крыжовымі.
У час рэканструкцыі на вежы царквы быў узведзены вельмі высокі шпіль, такім чынам вышыня царквы дасягнула 159 метраў, што на той момант было найвышэйшым збудаваннем у свеце[1]. Царкоўны шпіль быў бачны за шмат кіламетраў і служыў арыенцірам для караблёў[2], чым, магчыма, і тлумачылася ідэя падобнага будаўніцтва.
У 1513—1523 гадах ля царквы на сродкі мясцовага купца Ганса Паўэлса была збудавана капліца Дзевы Марыі. Фундатару капліцы прысвечаны асобны кенатаф у ёй, аўтарам якога, верагодна, з'яўляецца вестфальскі разьбяр Хайнрых Брабендэр .
15 верасня 1524 з пачаткам Рэфармацыі касцёл Святога Олафа стаў лютэранскім храмам. Пад уплывам характэрнага для Рэфармацыі іконаборства былі знішчаныя абразы і іншае касцёльнае начынне.
З-за вышыні шпілю ў царкву восем разоў траплялі ўдары маланкі, ад чаго тройчы пачыналіся пажары. Пасля аднаго з іх, які адбыўся ў 1625 годзе, царква страціла статус найвышэйшага будынка свету.
Апошні раз царква гарэла 16 ліпеня 1820. Па адбудове ў 1840 годзе яна набыла сучасны выгляд. У 1850 расійскі цар Мікалай I падараваў царкве вялікі звон. У гэты ж час былі пастаўленыя новыя арганы і перавезеныя з іншых будынкаў жырандолі.
Да 1944 года ў царкве Олевістэ знаходзілася нямецкая грамада. 17 верасня 1950 перададзены баптысцкай грамадзе, у ёй праведзены капітальны рамонт.
Разам з адбудаваным шпілем у цяперашні час царква мае вышыню 123,7 м, з'яўляючыся трэцяй па вышыні царквой у свеце. Паводле пастановы талінскага гарадскага кіраўніцтва, небаскробы ў Таліне не могуць быць пабудаваны вышэйшымі за царкву Святога Олафа.
Remove ads
Зноскі
- Игорь Светлов.. Таллин (руск.)(недаступная спасылка). Туроператор «Отдыхай!» (25 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2008. Праверана 2 лістапада 2012.
- Церковь Олевисте (руск.)(недаступная спасылка). Туристическая компания «TourPlus» (25 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2008. Праверана 2 лістапада 2012.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads