Царква Святога Пятра (Цюрых)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Святога Пятра (ням.: Kirche St. Peter) — найстарэйшая царква Цюрыха. Царква знакамітая самым вялікім вежавым гадзіннікам у Еўропе: дыяметр цыферблата складае 8,7 метраў.
Remove ads
Гісторыя

У ходзе археалагічных раскопак удалося выявіць раннюю царкву, датаваную прыкладна VIII—IX стагоддзем. Гэты будынак быў заменены новай раманскай царквой прыкладна ў 1000 годзе. Яна ж у сваю чаргу змянілася ў 1230 годзе на позднераманскі будынак, частка якога і захавалася да нашых дзён. Рудольф Брун — першы незалежны мэр горада, быў пахаваны тут у 1360 годзе. Неф быў перабудаваны ў 1460 годзе ў гатычным стылі.
Сучасны будынак быў асвечаны ў 1706 годзе як першая царква, пабудаваная пры пратэстантызме. Да 1911 года вежа выкарыстоўвалася ў якасці сігнальнай вежы пры пажары. З 1970 па 1975 год праводзіліся рэстаўрацыйныя працы.
Remove ads
Зноскі
- Federal Register of Buildings and Dwellings — 2000. Праверана 24 кастрычніка 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads