Царква Святога прарока Ільі (Велямічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Веляміцкая Ільінская царква — праваслаўны храм у вёсцы Велямічы, Столінскага раёна. Пабудавана ў 1881 годзе на месцы царквы 1724 года пабудовы.
Remove ads
Архітэктура
Квадратны ў плане асноўны аб'ём, бабінец і пяцігранная алтарная апсіда з дзвюма невялікімі рызніцамі абапал алтару ўтвараюць трохзрубную глыбінна-прасторавую кампазіцыю. Асноўны аб'ём пры дапамозе парусаў пераходзіць у двух'ярусны верх (васьмярык на чацверыку), апсіда і бабінец увянчаныя васьміграннымі вярхамі з гранёнымі барочнымі купалкамі складанай формы. У 1888 г. да асноўнага аб'ёму далучаныя бакавыя прыбудовы з васьмерыковымі вярхамі. У выніку царква атрымала пяцікупальную крыжова-цэнтрычную кампазіцыю[1].
Сцены вертыкальна ашаляваныя, умацаваныя лапаткамі, вокны прастакутныя (у апсідзе ў форме крыжа). З боку галоўнага фасаду тры тамбуры ўваходаў у бабінец і бакавыя прыбудовы накрытыя двухсхільнымі дахамі з франтонамі. Цэнтральнае месца ў інтэр'еры займае галоўны трох'ярусны аб'ём, злучаны шырокімі праёмамі з двух'ярусным бабінцам, апсідай і бакавымі прыбудовамі[1].
Remove ads
Значэнне
Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока, гістарычна-культурная каштоўнасць 2-й катэгорыі. Царква адлюстравала традыцыі мясцовай школы дойлідства барочнага кірунку канца XVIII ст. — 2-й паловы XIX ст[1]. Царква дзейнічае[1].
Рэканструкцыя
У 2009 годзе ў выніку рэканструкцыі храма адбылося знішчэнне барокавых купалаў на вежах і каваных чатырохканцовых крыжоў з заменай іх пазалачонымі цыбулепадобнымі купаламі і васьміканцовымі крыжамі[2][3].
Зноскі
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі Архівавана 13 сакавіка 2016.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads