Царква Святой Ірыны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Святой Ірыныmap
Remove ads

Царква Святой Ірыны (турэцк.: Aya İrini, грэч. Αγία Ειρήνη, Ая-Ірэна) — адна з самых ранніх захаваных цэркваў Канстанцінопаля, прысвечана «Святому міру»[3] (а не Святой Ірыне). Царква размешчана ў гістарычным цэнтры Стамбула ў раёне Султанахмет у першым унутраным двары палаца Тапкапы. Ая-Ірэна ўяўляе новы для VI стагоддзя тып базілікі ў форме крыжа. Прытвор царквы выкладзены мазаікай часоў Юстыніяна. Унутры стаіць саркафаг, у якім, паводле падання, знаходзяцца рэшткі Канстанціна.

Хуткія факты Царква Святой Ірыны, Краіна ...

Першая хрысціянская базіліка на гэтым месцы была збудавана напачатку IV стагоддзя на месцы руін старажытнага храма Афрадыты пры рымскім імператары Канстанціне і з'яўлялася галоўным храмам горада да будаўніцтва Святой Сафіі. У маі — ліпені 381 года ў ім праходзілі паседжанні Другога ўсяленскага сабору.

Thumb
Сучасны інтэр'ер.

У 346 годзе каля храма загінула больш за 3000 чалавек з-за рэлігійных рознагалоссяў. У 532 годзе, падчас паўстання «Ніка», царква была спалена, а затым была адбудавана пры Юстыніяне ў 532 годзе. Царква моцна пацярпела ад землетрасення ў 740 годзе, пасля чаго была значна перабудавана. Фігурныя мазаікі загінулі ў эпоху іканаборства, на месцы традыцыйнага Спаса Уседзяржыцеля ў консе красуецца мазаічны крыж.

Пасля заваявання Канстанцінопаля ў 1453 годзе царква не была перароблена ў мячэць і значных змен у яе знешнім выглядзе не адбывалася. Дзякуючы чаму да нашых дзён храм Святой Ірыны з'яўляецца адзінай царквой у горадзе, якая захавала свой першапачатковы атрыум (прасторнае высокае памяшканне пры ўваходзе ў царкву).

На працягу XVXVIII стагоддзяў царква выкарыстоўвалася асманамі ў якасці зброевых складоў, а пачынаючы з 1846 года, храм быў пераўтвораны ў Археалагічны музей. У 1869 годзе царква Святой Ірыны была ператворана ў Імператарскі музей. Праз некалькі гадоў, у 1875 годзе, яго экспанаты з-за недастатковай колькасці месца былі перавезены ў Кафляны павільён. Нарэшце, у 1908 годзе ў царкве быў адкрыты Ваенны музей. У нашы дні царква Святой Ірыны служыць канцэртнай залай. З 1980 г. — асноўная пляцоўка для (штогадовага) міжнароднага музычнага фестывалю.

Remove ads

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. http://diglib.library.vanderbilt.edu/act-imagelink.pl?RC=54387 Праверана 4 красавіка 2022.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads