Царква Святой Маргарыты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Святой Маргарытыmap
Remove ads

Царква Святой Маргарыты ў Вэстмінстэры (St Margaret's, Westminster) — познегатычная царква на тэрыторыі Вэстмінстэрскага абацтва, якая выходзіць фасадам на Парламенцкую плошчу. Нароўні з Вэстмінстэрскім палацам і абацтвам ўваходзіць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Хуткія факты Царква Святой Маргарыты, Краіна ...

Гісторыя царквы пачынаецца ў XII стагоддзі, калі бенедыкцінцы пабудавалі ў Лондане першую царкву ў імя Маргарыты Антыяхійскай. Яна была адбудавана нанова пры першых Цюдорах (у 1486—1523 гг.), а ў XVII стст. па патрабаванні пурытан зрабілася прыхадской для членаў Брытанскага парламента. У 1730-я гг. храм быў абліцаваны светлым портлендскім вапняком, адна з веж падверглася перабудове. У XIX стагоддзі да царквы прыбудавалі прытворы, быў цалкам абноўлены яе інтэр'ер.

Thumb
Прама за храмам маячыць сілуэт Біг-Бена.

У царкве Св. Маргарыты пахаваны Уільям Кэкстан і Уолтэр Рэлі, пра што нагадваюць фігурныя вітражы з іх выявамі. Тут па традыцыі бралі шлюб шматлікія пакаленні англійскай арыстакратыі, і ў іх ліку Уінстан Чэрчыль. Вядомасцю карыстаецца царкоўны арган.

Хуткія факты
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads