Царква Спаса на Нярэдзіцы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Спаса на Нярэдзіцыmap
Remove ads

Царква Спаса на Нярэдзіцы (Спас на гары Нярэдзіцы, Спас-Нярэдзіца) — храм Праабражэння Гасподняга, размешчаны ў 1,5 км на поўдзень ад Вялікага Ноўгарада на правым беразе былога рэчышча Малога Волхаўца  (руск.), на невялікім узвышшы побач з Рурыкавым Гарадзішчам  (руск.).

Хуткія факты Царква Спаса на Нярэдзіцы, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Узведзена за адзін сезон каля 1198 года пры наўгародскім князю Яраславе Уладзіміравічы  (руск.) ў памяць аб двух загінулых сынах.

Храм аднагаловы, кубічнага тыпу, чатырохслупны, трохапсідны. Фрэскавыя роспісы займалі ўсю паверхню сцен і ўяўлялі сабой адзін з унікальных і найбольш значных жывапісных ансамбляў Расіі. Роспісы актыўна вывучаліся і апісваліся ад пачатку стагоддзя да 30-х гадоў XX стагоддзя.

Акварэльныя копіі нярэдзіцкіх фрэсак, выкананыя ў 1862 годзе мастаком М. А. Мартынавым  (руск.), былі паказаны ў 1867 годзе на Сусветнай выстаўцы ў Парыжы і заслужылі бронзавы медаль[1].

На Гарадзішчы вакол царквы існаваў Спаса-Нярэдзіцкі, ці Спас на Гарадзішчы мужчынскі манастыр (прыпісаны да Юр’ева манастыра).

Фрэскі Нярэдзіцы — найбольш каштоўны помнік наўгародскага манументальнага жывапісу XII стагоддзя. Гэта быў абсалютна скончаны і непашкоджаны фрэскавы цыкл. У 1903—1904 гадах пад кіраўніцтвам архітэктара П. П. Пакрышкіна была праведзена першая рэстаўрацыя храма. Пасля рэстаўрацыі Н. К. Рэрых, як быццам прадчуваючы нядобрае, пісаў, звяртаючыся да мастакоў: «Спяшайцеся, таварышы, замаляваць, зняць, апісаць прыгажосць нашай даўніны. Непрыкметна набліжаецца канец яе. Захавайце цудоўныя абломкі мінулага для будучых будынкаў жыцця»[2].

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны сусветна вядомы помнік загінуў. «Адступаючы, руская армія пакінула Ноўгарад і замацавалася на абарончым рубяжы Ліпна — Нярэдзіца — Кірылаў — Кавалёва — Волатава, гэта значыць па рэчышчы Волхаўца. Супрацьстаянне двух сіл працягвалася года паўтара, у гэты час старажытныя храмы на лініі нашай абароны, пераўтвораныя ў доўгачасовыя агнявыя кропкі, падвяргаліся сістэматычнаму артылерыйскаму абстрэлу. Адной з першых, яшчэ ў жніўні — кастрычніку 1941 года, загінула Нярэдзіца. Яна была разбурана больш чым напалову: уцалелі толькі тыя часткі будынка, якія апынуліся пад заваламі паваліўшыхся купалоў, скляпенняў і верхніх сцен. Загінуў і весь — за вельмі нешматлікімі выключэннямі — роспіс храма. Была спалена вёска Нярэдзіца. Цалкам разбурана Гарадзішча з Благавешчанскай царквой»[3].

Дзякуючы захаваным апісанням, копіям і фотаздымкам, іконаграфічны матэрыял з храма Праабражэння на Нярэдзіцы застаецца адным з найбольш ужывальных у параўнальным аналізе. Работы па выратаванню помніка пачаліся ў 1944 годзе. Цалкам адноўлены ў 19561958 гадах.

У 2001 гадах Наўгародская архітэктурна-археалагічная экспедыцыя правяла раскопкі ўнутры храма. Сярод іншых шматлікіх знаходак, за вынятай падсыпкай пад падлогу былі выяўленыя ўчасткі першапачатковага жывапісу 1199 года[4] і грабніца з астанкамі маскоўскага князя Афанасія Данілавіча, нашчадка Рурыкавічаў, брата Івана Каліты і ўнука Аляксандра Неўскага, пахаванага тут, па летапісных крыніцах, у 1322 годзе.

Комплексная архітэктурная рэстаўрацыя царквы Спаса Праабражэння на Нярэдзіцы завяршылася ў 2004 годзе.

Remove ads

Сучаснае становішча

У цяперашні час, акрамя рэдкіх малебнаў, богаслужэнні не праводзяцца. Адкрыта як музейны аб’ект.

Па рашэнні ЮНЕСКА ў 1992 годзе царква Спаса на Нярэдзіцы ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны разам з шэрагам іншых помнікаў Ноўгарада і яго ваколіц (гл. артыкул Гістарычныя помнікі Ноўгарада і ваколіц).

Зноскі

  1. Копии фресок (руск.)(недаступная спасылка). Мультимедийная информационная система «Архитектура и настенная живопись новгородской церкви Спасо-Преображения на Нередице». Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2014. Праверана 23 ліпеня 2013.
  2. Н.К. Рерих Записные листки. XY. Спас Нередицкий. // Золотое руно.. — 1906. — № 2. — С. 96.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads