Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Тэўлі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (Тэўлі)map
Remove ads

Свята-Успенская царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

Хуткія факты Свята-Успенская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1872 годзе ў цэнтры вёскі Тэўлі (Кобрынскі раён) з цэглы паводле праекта архітэктара Міхалоўскага[1].

Архітэктура

Асноўны кубападобны аб'ём пад пакатым чатырохсхільным дахам завершаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Па падоўжнай восі далучаецца паўкруглая апсіда з рызніцай і трапезнай з прытворам-званіцай (2 васьмерыкі на чацверыку) з шатровым завяршэннем і макаўкай. Архітэктурная выразнасць кампазіцыі дасягаецца ігрой рознавялікіх і разнастайных па форме аб'ёмаў і дахаў. Галоўны і бакавыя арачныя ўваходы аформлены пластычнымі парталамі, арачныя аконныя праёмы — ліштвамі. Геаметрычныя плоскасці фасадаў акаймаваны вуглавымі лапаткамі і фрызам з парэбрыкам.

Remove ads

Інтэр'ер

Абраз другой палавіны 19 ст. «Ражджаство Хрыстова», разныя царскія вароты.

Зноскі

  1. НГАБ ў г. Гродна, ф. "№, воп.1, спр.21; ф. 97. воп. 1, спр.312, арк 226—227; ф. 849, воп.1, спр.25.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads