Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (Брэст)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква прападобнага Серафіма Сароўскага (Брэст)map
Remove ads

Царква прападобнага Серафіма Сароўскага — праваслаўны храм у Брэсце. Адносіцца да Брэсцкага благачыння Брэсцкай і Кобрынскай епархіі. Царква складаецца з верхняга Свята-Серафімаўскага і ніжняга (у гонар Іаана Крандштацкага) храмаў. Знаходзіцца на вул. Серафіма Сароўскага, 2.

Хуткія факты Царква прападобнага Серафіма Сароўскага, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

4 лістапада 1991 года была зарэгістравана парафія[1]. Царква была закладзена ў 1992 годзе, а ў 1993 годзе адбылося першае набажэнства ў ніжнім храме. 1 жніўня 2001 года храм быў асвячоны.

З паўночнага боку размяшчаецца нядзельнай школы з сілікатнай цэглы. З усходняга размяшчаецца бібліятэка. У гонар храма бала названа вуліца, на якой ён знаходзіцца[2][3][4].

Архітэктура

Архітэктарам храма з’яўляецца А. П. Мандрык.

Храм у плане ўяўляе сабою цагляны будынак, пабудаваны ў выглядзе крыжа, па цэнтры якога ўзвышаецца купал, пастаўлены на пяцімятровы барабан. У пярэдняй частцы да будынка прымыкае 25-мятровая званіца, завершаная шлемападобным купалам. Карануюць купалы васьміканцовыя крыжы[5].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads