Царква хрысціян веры Евангельскай (Нароўля)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Царква хрысціян веры Евангельскай «Благадаць» — пратэстанцкі храм у горадзе Нароўля Гомельскай вобласці Беларусі. Заснаваны ў 1996 г. па ініцыятыве Юрыя Уладзіміравіча Харлана, які і стаў пастырам пратэстанцкай суполкі. Будынак храма мае эклектычны архітэктурны выгляд. Суполка ўваходзіць у склад Аб’яднанай царквы хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь[1].

Remove ads

Гісторыя

Храм і суполка былі зарэгістраваны ў Нароўлі ў 1996 г. па ініцыятыве Юрыя Уладзіміравіча Харлана, якога мясцовыя пратэстанты папрасілі весці службы ў Нароўлі і быць пастарам. Сваю місіянерскую працу Юрый Харлан пачынаў з пропаведзяў Евангелля Ісуса Хрыста яшчэ да рэгістрацыі суполкі; службы праходзілі ў Нароўлі ў простым здымным доме. Паралельна вернікі збіралі дакументы на рэгістрацыю суполкі. На заяву вернікаў мясцовыя ўлады далі пад рэлігійную суполку нежылы будынак без вокнаў і дзвярэй, які вернікі самі аднавілі.

Колькасць членаў суполкі ў Нароўлі невялікая: службы ў храме наведваюць каля 30 вернікаў, сярод якіх ёсць дзеці і падлеткі. Служэнні здзяйсняюцца па пятніцах у 19.00 і па нядзелях у 11.00. Ёсць і іншыя формы зносін вернікаў, святочныя мерапрыемствы, якія праходзяць у залежнасці ад каляндарных дат. Большасць мерапрыемстваў суполкі праходзіць у самім будынку ці на тэрыторыі храма. Штогод, пачынаючы з 2000 г., суполка арганізуе Калядныя сустрэчы з падарункамі для дзяцей. Вернікі аказваюць сацыяльную дамапогу (харчовыя наборы) тым людзям, якія маюць у гэтым патрэбу. Працуе пры храме нядзельная школа для дзяцей, дзе расказваюць пра значэнне духоўных каштоўнасцей.

Remove ads

Пастары

  • 1996—2025-? — Юрый Уладзіміравіч Харлан, пастар[2][3][4]

Адрас

Адрас Царквы хрысціян веры Евангельскай «Благадаць» у г. Нароўлі: 247802 Беларусь, Гомельская вобласць, г. Нароўля, вул. Камуністычная, 39[5].

Гл. таксама

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads