Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Давыд-Гарадок)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Давыд-Гарадок)map
Remove ads

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Знаходзіцца ў цэнтры горада. Пабудавана ў 1913 годзе з цэглы на месцы драўлянай Уваскрасенскай царквы 1844 г.[1] З 1848 па 1890 гадах на гэтым месцы знаходзіўся касцёл Божага Цела. Побач пабудавана прыпісная цагляная капліца.

Архітэктура

Thumb
Брама царквы

Помнік архітэктуры маскоўска-яраслаўскага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вылучаецца развітай і шматпланавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй: прытвор, званіца над трапезнай, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда з акруглымі рызніцамі. Маляўнічы сілуэт фарміруе шматкупалле: пяцігалоўе над асноўным аб'ёмам, макаўкі над званіцай, прыдзеламі і апсідай. На чырвонацагляным фоне муроўкі сцен вылучаюцца пабеленыя элементы дэкору: аркатурныя, гарадковыя і шырыначныя фрызы, кілепадобныя ліштвы і броўкі арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі. У адзінай архітэктурнай трактоўцы вырашана 3-арачная брама, завершаная цыбулепадобнай галоўкай і бакавымі шатрамі.

Remove ads

Капліца

Помнік архітэктуры маскоўска-яраслаўскага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана васьмігранным шатровым аб'ёмам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Апяразана аркатурным парапетам у аснаванні шатра, поясам кілепадобных бровак у фрызавай частцы. Каларыстычнае багацце архітэктуры стварае спалучэнне чырвонацаглянай муроўкі сцен і пабеленых элементаў дэкору: вуглавых лапатак, шырыначнага фрыза, ліштваў арачных праёмаў.

Зноскі

  1. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads