Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага (Слонім)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага (Слонім)map
Remove ads

Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага — праваслаўны храм у г. Слонім Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Царква ў імя прападобнага мучаніка Афанасія Брэсцкага, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Размешчаная па вул. Войкава (Альбярцін). Пабудавана ў XIX стагоддзі з цэглы, рэканструявана ў XX стагоддзі.

Архітэктура

Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Дабудаваны да фасаду прытвор завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сплюшчаным цыбулепадобным купалам. Плоскасныя фасады прарэзаны вертыкальна цягнутымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны плоскімі і руставанымі лапаткамі.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. -стар. 371.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads