Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага (Віцебск)map
Remove ads

Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскагаправаслаўны храм Віцебска. Знаходзіцца на плошчы 1000-годдзя Віцебска. Пабудавана ў 1996 г. з дрэва (архітэктар Я. Калбовіч) у час рэстаўрацыі Дабравешчанскай царквы, побач з ёй.

Хуткія факты Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Вырашана ў стылі царкоўнай архітэктуры Рускай Поўначы (знак удзячнасці архітэктара людзям, якія апекаваліся аб ім у дзяцінстве). Ашаляваны прамавугольны ў плане зруб пераходзіць у 3-гранную апсіду. Вальмавы дах над ёй завершаны цыбулепадобнай галоўкай з лемехавым пакрыццём. Над 2-схільным дахам зруба малітоўнай залы ўрэзаны чацвярык з васьмерыком, за­вершаны высокім шатром з лемехавай галоўкай. Уваход вырашаны 2-схільнай навіссю з падкарнізнымі падзорамі.

У інтэр'еры на ветразях адкрыты светлавы бара­бан, над прытворамхоры, адкрытыя невялікім арачным праёмам. Сцены і столь ашаляваны.

Remove ads

Літаратура

  • Царква ў імя святога дабравер­нага князя Аляксандра Неўскага // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. - Мн., 2007. - С. 80.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads