Царква ў імя святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі (Гродна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква ў імя святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі — мураваны праваслаўны храм у горадзе Гродна. Знаходзіцца за Пакроўскім кафедральным саборам на вул. Ажэшкі, 23.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1995 годзе з цэглы. 24 ліпеня 1995 года патрыярх Алексій ІІ асвяціў храм і заклаў у яго сцяну капсулу з патрыяршай граматай.
Архітэктура
Архітэктарам з’яўляецца Віктар Якаўлевіч Глухаў. Храм вырашаны цэнтрычным крыжовым аб’ёмам, завершаным у цэнтры шатром з цыбулепадобным купалам на высокім барабане-чацверыку. Кампазіцыя галоўнага фасада пабудавана на рытмічным нарастанні 2-гранных шчыпцоў прытвора, крылаў асноўнага аб’ёму і граняў барабана. Плоскасныя сцены і паўкруглая прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным перспектыўным парталам. Высокі цокаль, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, якія асвятляюць ніжнюю царкву, асобныя ўваходы ў цокаль арганізаваны праз бакавыя сходы. Уваход у рызніцу арганізаваны праз высокую тэрасу каля апсіды[1].
Remove ads
Зноскі
- Царква ў імя святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі Архівавана 31 снежня 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads