Цверца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цверца
Remove ads

Цверца́ (руск.: Тверца)[1] — рака ў Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі, левы прыток Волгі (упадае ў яе ў межах горада Цвер).

Хуткія факты Цверца, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 188 км, плошча вадазбору 6510 км². Сярэдні гадавы расход вады 55 (60[1]) м³/с, за 40 км ад вусця 36,4[2] м³/с. Гадавы сцёк 1,149[2] км³. Вытокам ракі лічыцца Вышневалоцкае вадасховішча. Даліна ракі ў верхнім цячэнні шырокая і забалочаная. У сярэднім цячэнні звужаецца да 300—400[2] м. Замярзае рака ў канцы лістапада — пачатку снежня. Ледаход у канцы сакавіка — першай палове красавіка.

Асноўныя прытокі: Шчэгрынка (Шчэгра), Асуга, Кава. У басейне ракі 269 азёраў і вадасховішчаў[2].

Рака суднаходная на працягу 14 км ад вёскі Паўлаўка да вусця[3]. На рацэ гарады Вышні Валачок, Таржок, у вусці — Цвер.

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 422. — 538 с. 100 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads