Целяханскі раён
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1959 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Целяха́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1959 гадах. Цэнтр — вёска (з 1956 года гарадскі пасёлак) Целяханы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 10 сельсаветаў: Аброўскі, Бабровіцкі, Выганашчаўскі, Гортальскі, Коланскі, Козікаўскі, Краглевіцкі, Рэчкаўскі, Святавольскі, Целяханскі.
У 1941 годзе акупіраваны. Тэрыторыя раёна вызвалена 10 ліпеня 1944 года, у вызваленні бралі ўдзел 48-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал-маёр Г. М. Корчыкаў) 20-га стралковага корпуса 28-й арміі 1-га Беларускага фронту; 99-я партызанская брыгада імя Д. Ц. Гуляева (камандзір В. К. Якавенка), якая 10 ліпеня 1944 года злучылася з часткамі Чырвонай Арміі.
17 лістапада 1948 года Бабровіцкі сельсавет скасаваны з-за спусташэнняў падчас Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторыя далучана да Целяханскага сельсавета[2]. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Краглевіцкі сельсавет. 6 снежня 1956 года вёска Целяханы набыла статус гарадскога пасёлка, Целяханскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Целяханскага гарадскога пасялковага Савета.
Раён скасаваны 8 жніўня 1959 года з перадачай Аброўскага, Козіцкага, Святавольскага сельсаветаў у склад Івацэвіцкага раёна; Выганашчаўскага, Гортальскага, Коланскага, Рэчкаўскага сельсаветаў і гарадскога пасёлка Целяханы — у склад Лагішынскага раёна.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads