Цеплавая машына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цеплавая машына
Remove ads

Цеплавая машына — тэрмін, якім у тэрмадынаміцы называецца перыядычна дзеючы цеплавы рухавік ці халадзільная машына (тэрмакампрэсар)[1][2]. Фактычна, гэта прыстасаванне, якое пераўтварае цеплавую энергію ў механічную (цеплавы рухавік) або механічную работу ў цяпло (халадзільная машына, цеплавая помпа).

Thumb
Цеплавыя машыны

Выбар прынцыпу дзеяння цеплавой машыны грунтуецца на патрабаванні бесперапыннасці працоўнага працэсу і неабмежаванасці яго ў часе. Гэта патрабаванне несумяшчальна з аднабакова накіраваным змяненнем стану тэрмадынамічнай сістэмы, пры якім манатонна змяняюцца яе параметры. Адзінай, практычна ажыццявімай формай змянення сістэмы, якая задавальняе гэтаму патрабаванню, з’яўляецца кругавы працэс або кругавы цыкл, што перыядычна паўтараецца. Для функцыянавання цеплавой машыны неабходныя наступныя складнікі: крыніца цяпла з больш высокім тэмпературным узроўнем , крыніца цяпла з больш нізкім тэмпературным узроўнем і рабочае цела.

Remove ads

Зноскі

  1. Савельев И. В. Курс общей физики. Т. 1. Механика. Молекулярная физика. — М., Наука, 1987. — c. 341

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads