Цзянсі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цзянсі́ — правінцыя на ўсходзе Кітая.
Плошча 166,6 тыс. км². Насельніцтва 41,86 млн ч. (2001). Адміністрацыйны цэнтр — горад Наньчан.
Remove ads
Геаграфія
Унутраную частку займае нізінная раўніна ў басейне возера Паянху, па ускраінах — горныя хрыбты (Уішань, Цзюліншань, Муфушань). Галоўныя рэкі — Янцзы і Ганьцзян.
Клімат субтрапічны, мусонны. Сярэдняя тэмпература студзеня 4—10 °C, ліпеня 27—30 °C, ападкаў 1400—1700 мм за год.
Эканоміка
Асноўная галіна сельскай гаспадаркі — земляробства. Галоўная культура — паліўны рыс (па 2 ураджаі за год). Вырошчваюць таксама пшаніцу, ячмень, батат, бабовыя, чай, цытрусавыя і тэхнічныя культуры (бавоўнік, джут, рамі, тытунь, цукровы трыснёг, алейныя). Гадуюць свіней, буйную рагатую жывёлу, у т.л. буйвалаў. Птушкагадоўля. Рыбалоўства.
Здабыча вальфраму, свінцу, волава, цынку, медзі, малібдэну, марганцу, золата, урану, каменнага вугалю.
Прамысловасць: машынабудаванне (аўтамабілі, трактары, станкі), тэкстыльная, шкляная, фарфоравая (найбольшая ў Кітаі фабрыка ў г. Цзіндэчжэнь), папяровая, хімічная, харчовая.
Найбольшыя гарады: Наньчан, Цзіндэчжэнь, Цзюцзян, Ганьчжоў.
Суднаходства па возеры Паянху, рэках Янцзы і Ганьцзян.
Remove ads
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads