Цна (могілкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Могілкі Цна — абмежавана-дзеючыя могілкі Мінска. Першапачаткова знаходзілася па-за мяжой горада, на тэрыторыі вёскі Цна, цяпер частка Савецкага раёна[1] на тэрыторыі мікрараёна Цна па вул. Зялёналужскай непадалёк ад МКАД. Агульная плошча: 0,7737 га, пахавана: 1 200 чал, афіцыйным годам заснавання лічыцца 1944[2][3],але па факту на могілках знаходзяцца некалькі пахаванняў першай паловы ХХ ст., у тым ліку дарэвалюцыйнага часу[4]. Пытанні аб магчымасці пахавання на гэтых могілках вырашае адміністрацыя Паўночных могілак[5].
Remove ads
Славутасці могілак
- На могілках знаходзіцца пахаванне Іосіфа Францавіча Вярбіцкага, які загінуў у першы год ВАВ пры невысветленых абставінах ва ўзросце 11 год[6](недаступная спасылка). І яшчэ некалькі людзей, якія загінулі падчас ВАВ.
- Найбольш распаўсюджаны прозвішчы Бацян, Боцян і Няхайчык[6].
- На могілках знаходзіцца рэдкае для Мінска пахаванне з эпітафіяй па-польску[6].
- На Цне пахаваны Сцяпан Жукоўскі (недаступная спасылка) і яго сястра Галіна Сідзякіна-Жукоўская (недаступная спасылка), бацькі якіх былі растраляны ў Курапатах, а магчыма таксама і супрацоўнік НКУС, які іх растраляў, Рыгор Бацян[7].
Remove ads
Зноскі
- Кладбище Цна // Сайти «Мои корни»
- Кладбища Минска и Минского района Архівавана 27 мая 2015. // ArtVita
- Кладбища Минска и района Архівавана 17 кастрычніка 2015. // Груз 200
- згодна інфармацыйнаму стэнду могілак "Цна"
- Могілкі Цна. Таямнічы ўзгорак. Частка 2 // Блог Андрэя Берастоўскага
- Паводле вусных звестак, апублікаваных Зянонам Пазняком у сваёй кнізе 1999 г. "Курапаты Архівавана 27 жніўня 2019.". Р. Бацян памёр у 1954 г., яго трэба адрозніваць ад іншага Рыгора Бацяна, які быў пахаваны ў 1916 г.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads