Цудоўна Ласка (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Цудоўна Ласка» (англ.: Amazing Grace) — мастацкі фільм рэжысёра Майкла Эптэда, які выйшаў на экраны ў 2006 годзе. Назва фільма адсылае да хрысціянскага гімну «Amazing Grace» («О благадаць»), які гучыць у фільме. Гэты фільм пераклалі на беларускую мову і прадставілі глядачам 4 кастрычніка 2016.
Remove ads
Сюжэт
Дзеянне адбываецца ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Брытанская імперыя з'яўляецца адным з найбуйнейшых дзяржаў-гандляроў рабамі ў свеце. Малады парламентарый Уільям Уілберфорс вырашае змяніць гэтую заганную практыку. Ён знаёміцца з былым рабом Алаудай Эквіяна і іншымі абаліцыяністамі. Год за годам ён уносіць у парламент законапраект аб адмене рабства і раз за разам церпіць няўдачу. Калі ён ўпадае ў адчай, лёс зводзіць яго з маладой жанчынай Барбарай Спунэр, якая натхняе яго на далейшую барацьбу.
Remove ads
Узнагароды
- У 2008 годзе фільм атрымаў Прэмію Святога Хрыстафора за лепшы фільм.
Музыка ў фільме
Акрамя гімна «Amazing Grace» у выкананні Ёана Грыфіта, у фільме гучыць музыка Ёзэфа Гайдна («Opus 64») і Пятра Чайкоўскага («Ранішняя малітва» з «Дзіцячага альбома»).
Спасылкі
- Афіцыйны сайт
- «Цудоўна Ласка»: кінапаказ 4 кастрычніка(недаступная спасылка)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
