Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага
Remove ads

«Цудоўны часаслоў герцага Берыйскага», ці «Раскошны часаслоў герцага Берыйскага» (фр.: Très Riches Heures du Duc de Berry) — ілюстраваны рукапіс XV стагоддзя. Найбольш праслаўленыя выявы часаслова — цыкл «Поры года» з 12 мініяцюр з выявай пацех знаці або сялянскай працы на фоне сярэдневяковых замкаў.

Хуткія факты Матэрыял, Тэхніка ...

Быў заказаны герцагам Жанам Берыйскім мініяцюрыстам братам Полю, Жану і Эрману Лімбургам у 1410—1411 гадах і застаўся незавершаным пасля смерці трох мастакоў і іх заказчыка ў 1416 годзе. Рукапіс, верагодна, быў дапоўнены ў каляндарнай частцы ананімным майстрам у 1440—1450-х гадах. Некаторыя гісторыкі мастацтва лічаць, што гэтым мастаком быў Бартэлемі д’Эйк. У 1485—1486 гадах манускрыпт быў дапрацаваны мастаком Жанам Каломбам па заказу Карла I Савойскага, аднак некаторыя лісты яго засталіся незавершанымі. Набыты герцагам Амальскім у 1856 годзе, часаслоў захоўваецца ў яго замку Шанціі (у наш час — Музей Кандэ, інв. № Ms. 65). Разам з памесцем і размешчаным у ім зборам твораў мастацтва часаслоў быў перададзены герцагам французскай дзяржаве; паводле яго завяшчання, манускрыпт, як і іншыя экспанаты, ніколі не павінен пакідаць межаў Шанціі[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Histoire (фр.). Domaine de Chantilly. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2012. Праверана 20 ліпеня 2012.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads