Цыганскі яр (Гомель)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыганскі яр (Гомель)
Remove ads

Цыганскі яр (Цыганскі роў, Цыганскі спуск) — часткова нівеліраваны яр у Гомелі, пераважна супадае з завулкам Падгорным, які вядзе да вуліцы Падгорнай у раёне рачнога порта (на сутыку з Валатаўскім спускам). Знаходзіцца ў межах гістарычнага раёна «Каўказ».

Thumb
Цыганскі яр (ліпень 2018 г.).

Паходжанне і назва

Цыганскі яр з’яўляецца рэшткай рэчышча старажытнай рэчкі, якая брала свой пачатак з возера ледавіковага паходжання, вядомага ў ХІХ — сярэдзіне ХХ стагоддзяў як Гарэлае балота (знаходзілася ў раёне цяперашняга чыгуначнага вакзала). Рэчка, назва якой не захавалася, працягвала тут існаваць яшчэ ў канцы XVIII — першай палове XIX стагоддзяў, пачынаючыся ў раёне сучаснай вуліцы Савецкай (насупраць вуліцы Камсамольскай). Гэтая мясцовасць заставалася вярхоўем яра аж да другой паловы ХХ стагоддзя, калі яна была знівеліравана пад будаўніцтва тэлевізійнага цэнтра (1957) і цырка (1972).

Час з’яўлення назвы «Цыганскі» дакладна не высветлены, але ёсць падставы меркаваць, што яна існавала ўжо на пачатку ХХ ст. На гэта, напрыклад, указвае згадка «Цыганскага рова» ў мясцовай гомельскай прэсе 1910 г.[1].Форма «Цыганскі спуск» згадваецца ў газетнай гутарцы са старшынёй гомельскага гарадскога савета (1936)[2], «Цыганскі яр» («Цыганский овраг») — у нарысе пра будаўніцтва гомельскага рачнога порта (1933)[3] і «Генеральным плане развіцця Гомеля» (1946)[4], «Цыганскі роў» — прыводзіцца ў тапанімічным слоўніку Аляксандра Рогалева[5]. Паходжанне эпітэта «Цыганскі» на сённяшні момант выглядае цьмяным і з навуковых пазіцый растлумачаным быць не можа. Нельга выключаць, што дадзены эпітэт мог быць «вандроўным» і сітуатыўна дастасоўваўся і да іншых мясцін з перападамі рэльефу на гомельскім «Каўказе».

Remove ads

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Нет места // Полесская жизнь. — 1910. — 18 августа. — С. 2.
  2. "Кавказ" в плену : (история строительства Гомельского порта) / Д. Аллан, Мих. Пирожников, В. Розкин. — Гомель, 1933. — С. 4—5.
  3. Рогалев, А.Ф. Топонимический словарь Гомеля и Гомельского района [Текст] / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2012. — С. 258.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads