Цырта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цырта
Remove ads

Цірта (лац.: Cirta, па-фінікійску «горад») — сталіца Нумідзійскага царства (сёння тэрыторыя сучаснага Алжыра). У I — II стст. да н.э. Цірта, нягледзячы на тое, што падчас Пунічных войн была галоўным саюзнікам Рыма, неаднаразова падвяргалася нашэсцям Рымскай рэспублікі у перыяд праўлення Юлія Цэзара.

Хуткія факты Цырта, Краіна ...

У пачатку IV ст. горад разбураны і быў адноўлены рымскім імператарам Канстанцінам I Вялікім пад новай назвай — Канстанціна.[1]

Насельніцтва горада было шматнацыянальным: нумідзійцы, карфагеняне (перамешчаны у выніку Другой і Трэцяй Пунічных войн), грэкі, рымляне і інш. Горад быў эканамічнай сталіцай афрыканскай тэрыторыі Рымскай імперыі. Рымскія купцы — эканамічная эліта рэгіёна — складалі важны сегмент насельніцтва горада, так як яны трымалі яго ў сферу рымскага ўплыву не займаючы ніякіх кіраўнічых пасад.

Горад быў таксама важным палітычным ваенным цэнтрам. Падчас Другой Пунічнай вайны, у 203 да н.э. ля сцен горада рымскі вайскаводзец Сцыпіён ушчэнт разбіў  (руск.) войска нумідзійскага цара Сіфакса  (руск.). Напад нумідзійскага цара на рымскіх гандляроў у Цырце паслужыў падставай да развязвання Югурцінскай вайны.

Remove ads

Зноскі

  1. General View, Constantine, Algeria. World Digital Library (19 верасня 1899). Праверана 25 верасня 2013.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads