Цытраль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цытраль — монатэрпенавы ацыклічны альдэгід, існуе ў выглядзе двух ізамераў: E-ізамер гераніяля (I) і Z-ізамер нераля (II). Цытраль, які прысутнічае ў прыродных эфірных алеях уяўляе сабой сумесь ізамераў з перавагай гераніяля.
Уласцівасці
Цытраль — бескаляровая або светла-жоўтая глейкая вадкасць з моцным пахам лімона. Цытраль існуе ў асноўным у выглядзе двух ізамераў — гераніяля і нераля. Ізацытраль сустракаецца ў малых колькасцях.
Уласцівасці прыроднага цытраля:
- М.м. = 154.25
 - Ткіп=228-229оС
 - d420 = 0.888-0.895
 - nd20 = 1,486-1.489
 
Уласцівасці кампанентаў цытраля:
- E-ізамер (гераніяль) — формула I (у прыроднай сумесі каля 90 %)
- Ткіп=229оС
 - d420 = 0.8898
 - nd20 = 1.4896
 
 - Z-ізамер (нераль) — формула II
- Ткіп=102-104оС
 - d420 = 0.8888
 - nd20 = 1.4869
 
 - Ізацытраль — формула III (сустракаецца ў некаторых эфірных алеях):
- Ткіп=95-97оС
 - d420 = 0.890
 - nd20 = 1.4838
 
 
Цытраль з’яўляецца вельмі рэакцыйназдольным злучэннем: лёгка акісляецца на паветры; пры дзеянні мінеральных кіслот ператвараецца ў п-цымол; пры гідраванні ператвараецца ў цытранелаль; пры аднаўленні альдэгіднай групы — у цытранелол; уступае ва ўсе характэрныя рэакцыі альдэгіднай групы.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads