Цэнтральны архіў КДБ Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэнтральны архіў КДБ Рэспублікі Беларусь (ЦА КДБ Рэспублікі Беларусь) — ведамасны архіў Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, які захоўвае дакументы цэнтральнага апарата арганізацыі, дакументы арганізацый непасрэднага падпарадкавання і іншых арганізацый[1]. Размяшчаецца ў будынку ведамства па праспекце Незалежнасці, 17[2]. Начальнікам Цэнтральнага архіва КДБ Беларусі з’яўляецца Дзмітрый Варапаеў[3].
Паводле архіўнага закона 1994 года, усе ведамасныя архівы і галіновыя фонды былі аднесены да Нацыянальнага архіўнага фонду Беларусі (НАФ). У 1996 г. кіраўніцтвам архіўнай службы зацверджана Палажэнне аб умовах і парадку падаўжэння тэрмінаў захоўвання дакументаў НАФ, які даваў галіновым фондам права пастаяннага захоўвання дакументаў на аснове ліцэнзій. Падаўжаліся пагадненні і з усімі астатнімі міністэрствамі і цэнтральнымі органамі кіравання. Падаўжэнне гэтых тэрмінаў на практыцы азначала пастаяннае захоўванне архіўных комплексаў ці іх частак непасрэдна ў ведамствах[4][1].
Паколькі Цэнтральны архіў КДБ Беларусі, паводле заканадаўства, з’яўляецца часткай НАФ, інфармацыя пра яго ўключана ў Дзяржаўны фондавы каталог паводле якога ён захоўвае каля 200 тысяч адзінак захоўвання з 1918 года[1].
У перыяд 1992—2012 гг. на аснове матэрыялаў дзяржаўных архіваў і архіваў органаў КДБ і МУС была сфарміраваная база даных «Звесткі пра неабгрунтавана рэпрэсаваных грамадзян Беларусі», якая змяшчае інфармацыю пра рэпрэсаных і рэабілітаваных на тэрыторыі краіны ў 1920-1950-х гг. Агулам база даных змяшчае 181 тыс. запісаў. Аднак, гэтая база даных даступная толькі для службовага карыстання, што з’яўляецца сур’ёзным недахопам, што ўскладняе працэс выкарыстання дакументаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads