Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі быў створаны ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе шляхам пераўтварэння Доследнай партыі пры Інстытуце геалагічных навук НАН Беларусі. Цэнтр быў створаны з мэтай забеспячэння рэазілацыі мерапрыемстваў Міждзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы стварэня сістэмы сейсмалагічнага маніторынгу тэрыторый дзяржаў-членаў СНД[1]. З 2011 года — у складзе ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка».

Хуткія факты Цэнтр геафізічнага маніторынгу НАН Беларусі, Міжнародная назва ...
Remove ads

Мэты і задачы

1. Арганізацыя і развіццё нацыянальнай сістэмы геафізічнага маніторынгу, удзел у Міждзяржаўнай сістэме маніторынгу тэрыторый сумежных краін і Міжнароднай глабальнай сетцы маніторынгу Зямлі.

2. Вывучэнне рэгіянальнай сейсмічнасці, ацэнка сейсмічнай і геамагнітнай абстаноўкі тэрыторыі Беларусі.

3. Выкананне работ па ацэнцы сейсмічнай небяспекі, у тым ліку на стадыі праектавання буйных аб’ектаў прамысловага і грамадзянскага прызначэння.

4. Забеспячэнне сейсмічнага і геадынамічнага маніторынгу ў раёнах размяшчэння асабліва адказных аб’ектаў і радовішчаў карысных выкапняў.

5. Распрацоўка і развіццё метадаў і сродкаў геафізічных назіранняў; інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій.

6. Забеспячэнне навуковых даследаванняў дадзенымі сейсмалагічных, геафізічных і геадынамічных назіранняў.

7. Арганізацыя банкаў геафізічных дадзеных, забеспячэнне міжрэгіянальнага і міжнароднага абмену інфармацыяй.

8. Аператыўнае ўзаемадзеянне з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і іншымі зацікаўленымі ведамствамі па пытаннях узнікнення небяспечных геадынамічных з’яў прыроднага і тэхнагеннага характару і магчымага папярэджання іх негатыўных наступстваў.

9. Правядзенне экспедыцыйных работ.

Remove ads

Сучасны склад

Зноскі

  1. Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2001 годзе. Мінск, 2002. С.198.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads