Цэнтр малых планет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цэнтр малых планет (ЦМП; англ.: Minor Planet Center, MPC) знаходзіцца ў Смітсанаўскай астрафізічнай абсерваторыі (SAO), якая з'яўляецца часткай Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі (CfA) разам з Гарвардскай універсітэцкай абсерваторыяй (HCO).

Гэта афіцыйная арганізацыя пры садзейнічанні Міжнароднага астранамічнага саюза, збірае і сістэматызуе даныя назіранняў за малымі целамі Сонечнай сістэмы і каметамі, вылічвае іх арбіты і публікуе гэту інфармацыю праз цыркуляр малых планет. Яна падтрымлівае бясплатныя анлайн сэрвісы для назіральнікаў, каб дапамагчы ім у назіранні за малымі планетамі і каметамі. Поўны каталог арбіт малых планет (MPCORB) можа быць свабодна загружаны.

Цэнтр малых планет быў заснаваны ва ўніверсітэце Цынцынаці ў 1947 годзе пад кіраўніцтвам Пола Херджэта. Пасля сыходу Херджэта ў адстаўку ў 1978 годзе Цэнтр быў перакладзены ў Смітсанаўскую астрафізічную абсерваторыю, кіраўніком прызначаны Браян Марсдэн. З 2006 года дырэктарам ЦМП з'яўляецца Цімаці Спар.

Remove ads

Гл. таксама

  • Спіс кодаў абсерваторый
  • Часавае абазначэнне астэроіда

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads