Цэркаспароз бульбы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэркаспароз бульбы[1] — грыбковае захворванне бульбы, выкліканае відам Mycovellosiella concors (сін. цэркаспора бульбяная (Cercospora concors)), які адносіцца да аскаміцэтаў.
Апісанне
Развіццю грыба спрыяе вільготнае надвор’е. Праяўляецца ў другой палове вегетацыі, пры моцным пашкоджванні лісце засыхае, аднак у цэлым вялікай шкоды хвароба не наносіць[2].
Сімптомы
Хвароба праяўляецца на ніжнім баку лісця расліны ў выглядзе дробных расплывістых, зеленавата-жоўтых плям, якія потым разрастаюцца і дасягаюць 1 см у дыяметры. На ніжнім баку лісця плямы пакрыты брудна-фіялетавым налётам канідый. Зімуе ўзбуджальнік у пасляўборачных рэштках раслін[1].
Меры барацьбы
Для барацьбы з захворваннем патрэбны правільны севазварот, знішчэнне пасляўборачных рэшткаў, пратручванне пасяўнога матэрыялу, барацьба з пустазеллем, своечасовае ўнясенне ўгнаенняў, захаванне правіл агратэхнікі[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads