Цюдараўская секулярызацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Роспуск манастыроў (англ.: Dissolution of the Monasteries) — працэс секулярызацыі манастыроў, які адбываўся пры каралю Генрыху VIII. Адна з галоўных гістарычных падзей у гісторыі Англіі XVI стагоддзя.

З пачаткам Англійскай Рэфармацыі ў 1530-я гады Генрых VIII пачаў працэс ліквідацыі манастыроў і перадачы кляштарнай маёмасці ва ўласнасць каралеўскага дома Цюдараў. Згодна з Актам, прынятым у 1536 годзе, ліквідацыі падлягалі ўсе манастыры са штогадовым даходам менш за 200 фунтаў стэрлінгаў. Да 1540 года каля 800 манастыроў у Англіі былі зачыненыя, а больш за 10 тысяч манахаў пазбавіліся сродкаў да існавання[1]. Таксама былі зачыненыя манастырскія школы.
Савецкі медыявіст А. М. Савін паказаў, што ў выніку секулярызацыі большая частка манастырскіх зямель трапіла ў рукі так званага «новага дваранства»[2]. Цікава, што ў сваёй працы «Англійская секулярызацыя» (1906) Савін, як адзначае Я. А. Касмінскі, паказаў, што «манастыры былі гультаяватымі гаспадарамі, якія жылі галоўным чынам за кошт рэнтаў. Яны імкнуліся пераважна да вышэйшых і сярэдніх класаў грамадства і адыгрывалі нікчэмную ролю як установы сацыяльнага забеспячэння»[3].
Манастыры Ірландыі і Уэльса таксама пацярпелі, але ў меншай ступені, а Шатландыя ў той час была асобным каралеўствам.
Перыяд роспуску манастыроў суправаджаўся жорсткімі рэпрэсіямі, у прыватнасці, былі пакараныя Джон Фішар і Томас Мор[4]. Абодва спачатку былі прысуджаныя да кваліфікаванага пакарання праз павешанне, трыбушэнне і чвартаванне, але кароль, відаць, баючыся, што пакараных успрымуць за мучанікаў, замяніў дадзены спосаб звычайным абезгалоўліваннем[5].
Руіны многіх манастыроў у цяперашні час з'яўляюцца нацыянальнымі помнікамі Вялікабрытаніі.
- Разбураныя абацтвы
- Абацтва Гластанбэры
- Абацтва Торнтан
Remove ads
Зноскі
- Роспуск монастырей Архівавана 4 сакавіка 2016. // Оксфордская Иллюстрированная Энциклопедия Всемирная история (с 1800 г.
- Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Энциклопедия «Кругосвет». Генрих VIII
- Штекли А. Э. Истоки тоталитаризма: виновен ли Томас Мор? // Анархия и власть. — М., 1992.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads