Цягаўзброенасць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цягаўзброенасць[1] (рус. тяговооружённость, англ. thrust-to-weight ratio, скар. T/W або TWR) — адносіны цягі сілавой устаноўкі лятальнага апарата (ЛА) да яго вагі; адзін з найважнейшых параметраў, якія вызначаюць лётна-тэхнічныя характарыстыкі ЛА. Ад цягаўзброенасці залежаць хуткасць ЛА, час набору вышыні (скораўздымнасць[1]) і разгону да зададзенай хуткасці, максімальная вышыня палёту, даўжыня разбегу, а таксама яго манеўраныя характарыстыкі. Важнай характарыстыкай самалёта з’яўляецца стартавая цягаўзброенасць — адносіны ўзлётнай цягі да яго ўзлётнай вагі.

Для транспартных сродкаў, якія не з’яўляюцца лятальнымі апаратамі і не выкарыстоўваюць рэактыўныя рухавікі, карэктней ужываць тэрмін энергаўзброенасць.

Цягаўзброенасць можа быць вельмі рознай для лятальных апаратаў розных сістэм. У планёра, напрыклад, гэтая велічыня строга раўняецца нулю, што аднак не перашкаджае пілоту планёра выконваць палёты працягласцю ў суткі і на адлегласць у тысячы кіламетраў. У той жа час цягаўзброенасць палубнага знішчальніка з вертыкальным узлётам паводле азначэння перавышае адзінку.

Для рэактыўных рухавікоў цягаўзброенасць з'яўляецца безразмернай велічынёй (адносіны ньютан цягі да ньютана вагі). Поршневыя рухавікі звычайна характарызуюцца іх энергаўзброенасцю (Вт/кг). 

Remove ads

Прыклад

Расійскі ракетны рухавік РД-180, які выкарыстоўваецца ў амерыканскіх ракетах «Атлас V», развівае на ўзроўні зямлі цягу 3820 кН і мае сухую масу 5307 кг. Выкарыстоўваючы паскарэнне свабоднага падзення ля паверхні Зямлі, можна разлічыць адносіны сілы цягі T да вагі W ля паверхні зямлі (цягаўзброенасць) гэтага рухавіка (1Н = 1кг × 9,807 м/с²)

Варта памятаць, што рухавік не можа працаваць без корпуса, бакаў з гаручым і г.д. У гэтым прыкладзе вылічана цягаўзброенасць рухавіка, якая выкарыстоўваецца ў якасці параўнальных даных для розных рухавікоў пры стэндавых выпрабаваннях. Цягаўзброенасць лятальных апаратаў вылічваецца па іх сярэдняй вазе. 

Remove ads

Цягаўзброенасць некаторых самалётаў

Больш інфармацыі Краіна, Першы палёт ...
Remove ads

Цягаўзброенасць некаторых рухавікоў

Больш інфармацыі Рухавік, Цягаўзброенасць ...

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads