Цягліцы галавы чалавека

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цягліцы галавы чалавека
Remove ads

Ніжэй прадстаўлены спіс цягліц галавы (лац.: musculi capitis, mm. capitis), якія з'яўляюцца часткай цягліцавай сістэмы чалавека. Цягліцы аб'яднаны ў спіс, паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA), які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі (FCAT) і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў (IFAA). У сваю чаргу, цягліцы галавы падзяляюцца на мімічныя (цягліцы твару) і жавальныя цягліцы[1][2][3][4][5]. Беларускія назвы прыведзены паводле лацінска-руска-беларускага анатамічнага слоўніка[6].

Thumb
Малюнак цягліц галавы з атласа анатоміі Генры Грэя (1918 г. выдання).
Remove ads

Мімічныя цягліцы

Мімічныя цягліцы, ці цягліцы твару (лац.: mm. faciei) развіваюцца з другой жабравай дугі. Ад іншых шкілетных цягліц яны адрозніваюцца шэрагам асаблівасцей сваёй будовы[7]. Мімічныя цягліцы не маюць падвойнага прымацавання да касцей — яны пачынаюцца ад касцей тваравага чэрапа і прымацоўваюцца двума ці адным канцом да скуры ці слізістых абалонак, дзякуючы чаму пры іх скарачэнні змяняецца міміка твару (рэльеф скуры). Мімічныя цягліцы з'яўляюцца параўнальна тонкімі, пазбаўлены фасцый і размяшчаюцца ў пласце тлушчавай клятчаткі непасрэдна пад скурай. Яшчэ адной асаблівасцю мімічных цягліц з'яўляецца тое, што прымацоўваючыся да скуравага покрыва, яны сваімі асобнымі пучкамі злучаюцца адна з адной. Адзінкавае скарачэнне мімічных цягліц назіраецца рэдка, звычайна адбываецца скарачэнне цэлай групы цягліц, але пры гэтым толькі адна з цягліц з'яўляецца вызначальнай. Ад камбінацый гэтых скарачэнняў залежыць разнастайнасць мімікі[7]. Змяняючы форму адтулін і перасоўваючы скуру з утварэннем складак, мімічныя цягліцы надаюць твару пэўны выраз, які адпавядае таму ці іншаму перажыванню. Акрамя асноўнай функцыі — выражаць эмоцыі — мімічныя цягліцы таксама бяруць удзел у маўленні, жаванні. Для зручнасці апісання мімічныя цягліцы ў адпаведнасці з трыма аддзеламі твару часта дзеляць на тры групы: верхнюю (цягліцы, якія займаюць верхнюю частку твару і размяшчаюцца ў вобласці вачніцы і лба), сярэднюю (размешчаны паміж вачніцамі і ротам) і ніжнюю (цягліцы, якія групуюцца вакол рота і падбародка)[7]. У адпаведнасці з размяшчэннем вылучаюць наступныя групы цягліц[1][4][8][9]:

  1. Цягліцы скляпення чэрапа;
  2. Цягліцы акружнасці вушной ракавіны;
  3. Цягліцы акружнасці вока;
  4. Цягліцы акружнасці рота і шчакі;
  5. Цягліцы акружнасці ноздраў.
Больш інфармацыі Выява, Назва (часткі, брушкі) ...
Remove ads

Жавальныя цягліцы

Жавальныя цягліцы (лац.: mm. masticatorii) развіваюцца з мезадэрмы першай жабравай дугі, звязаны адна з адной марфалагічна (прымацоўваюцца да ніжняй сківіцы) і функцыянальна (здзяйсняюць жавальныя рухі ніжняй сківіцы)[2][5]. Жавальныя цягліцы, у адрозненне ад мімічных, пакрыты шчыльнымі фасцыямі, маюць двухбаковае мацаванне да касцей і выконваюць наступныя функцыі: закрыванне рота, рух ніжняй сківіцы наперад, назад і ў бакі, артыкуляцыя[29]. Некаторыя аўтары[33] дзеляць жавальныя цягліцы на асноўныя (жавальная, скроневая, медыяльная і латаральная крылападобныя цягліцы) і дапаможныя (цягліцы шыі).

Больш інфармацыі Выява, Назва (часткі, галоўкі) ...
Remove ads

Заўвагі

  1. Обухавай Л. А. гэтая цягліца адносіцца да цягліц акружнасці носа, а не да цягліц акружнасці вока (Обухова 2012, с. 10).
  2. Гэтыя цягліцы маюць рудыментарную будову і практычна не функцыянуюць, аднак пры гукавых стымулах у іх рэгіструецца электрычная актыўнасць (Обухова 2012, с. 13; Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 36).
  3. Гэтая цягліца ў некаторых людзей можа адсутнічаць і з’яўляецца працягам пучкоў падскуравай цягліцы шыі (лац.: platysma) (Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 220; Обухова 2012, с. 12; Синельников 2009, с. 241).
  4. У некаторых людзей, з прычыны прымацавання цягліцы да скуры шчакі, пры яе скарачэнні ўтвараецца невялікая ямачка збоку ад вугла рота (Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 220; Обухова 2012, с. 12).
  5. Гэтая цягліца ў некаторых людзей можа адсутнічаць, часта з’яўляецца працягам цягліцы-апускальніцы вугла рота (лац.: m. depressor anguli oris) (Синельников 2009, с. 241).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads