Цягліцы шыі чалавека

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цягліцы шыі чалавека
Remove ads

Ніжэй прадстаўлены спіс цягліц шыі (лац.: musculi colli, mm. colli), якія з’яўляюцца часткай цягліцавай сістэмы чалавека. Яны аб’яднаны ў спіс у адпаведнасці з міжнародным стандартам Terminologia Anatomica (TA), які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі (FCAT) і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў (IFAA), таксама ў спісе адлюстраваны некаторыя асаблівасці рускамоўнай класіфікацыі (у прыватнасці, глыбіня залягання і размяшчэнне). Цягліцы шыі падзяляюцца на ўласныя цягліцы шыі, надпад’языковыя, падпад’языковыя і падпатылiцавыя[1][2][3][4][5]. Беларускія назвы прыведзены паводле лацінска-руска-беларускага анатамічнага слоўніка[6].

Thumb
Цягліцы шыі.
Remove ads

Паходжанне цягліц шыі

Цягліцы шыі розныя па сваім паходжанні, сярод іх вылучаюць[2]:

  1. Вытворныя шчэлепных дуг:
    1. Вытворныя першай шчэлепнай дугі — сківіцава-пад’языковая цягліца (лац.: m. mylohyoideus), пярэдняе брушка двухбрушнай цягліцы (лац.: venter anterior m. digastrici);
    2. Вытворныя другой шчэлепнай дугі — шылапад’языковая цягліца (лац.: m. stylohyoideus), задняе брушка двухбрушнай цягліцы (лац.: venter posterior m. digastrici), падскурная цягліца шыі (лац.: platysma);
    3. Вытворныя астатніх шчэлепных дуг — грудзіна-ключыцава-соскападобная цягліца (лац.: m. sternocleidomastoideus);
  2. Аўтахтонныя цягліцы шыі:
    1. Пярэднія цягліцы — грудзіна-пад’языковая цягліца (лац.: m. sternohyoideus), грудзіна-шчытападобная цягліца (лац.: m. sternothyroideus), шчытапад’языковая цягліца (лац.: m. thyrohyoideus), лапаткава-пад’языковая цягліца (лац.: m. omohyoideus), падбародкава-пад’языковая цягліца (лац.: m. geniohyoideus);
    2. Бакавыя цягліцы — лесвіцавыя цягліцы: пярэдняя, сярэдняя, задняя і найменшая (лац.: mm. scaleni anterior, medius, posterior et minimus);
    3. Перадхрыбетныя цягліцы — доўгая цягліца шыі (лац.: m. longus colli), доўгая цягліца галавы (лац.: m. longus capitis), пярэдняя прамая цягліца галавы (лац.: m. rectus capitis anterior), латаральная прамая цягліца галавы (лац.: m. rectus capitis lateralis).
Remove ads

Класіфікацыя

Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) цягліцы шыі падзяляюцца наступным чынам:

  1. Уласныя цягліцы шыі;
  2. Надпад’языковыя цягліцы;
  3. Падпад’языковыя цягліцы;
  4. Падпатыліцавыя цягліцы.

Уласныя цягліцы шыі

Уласныя цягліцы шыі (лац.: mm. proprii colli) забяспечваюць рухі (наперад, назад і ў бакі) і нахілы галавы (наперад, назад і ў бакі), шыі і яе скуры, некаторыя з якіх могуць цягнуць першае рабро ўгору і тым самым удзельнічаць у акце дыхання. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да ўласных цягліц шыі (лац.: mm. proprii colli) адносяцца дзве цягліцы, якія з’яўляюцца па рускамоўнай класіфікацыі бакавымі паверхневымі цягліцам, чатыры бакавыя глыбокіх цягліцы і дзве пасярэдніх цягліцы[1][2][3][4][5].

Больш інфармацыі Выява, Назва (часткі, брушкі) ...
Remove ads

Надпад’языковыя цягліцы

Надпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. suprahyoidei) ляжаць вышэй за пад’языковую косць, але ніжэй за ніжнюю сківіцу, і з’яўляюцца дэрыватамі шчэлепных дуг. Апускаючы ніжнюю сківіцу бяруць удзел у актах глытання і жавання. Надпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. suprahyoidei) уваходзяць у склад складанага апарата, які ўключае ў сябе ніжнюю сківіцу, пад’языковую косць, гартань, трахею, які адыгрывае важную ролю ў фарміраванні членараздзельнага маўлення. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да надпад’языковых цягліц шыі (лац.: mm. suprahyoidei) адносяцца чатыры цягліцы, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі[1][2][3][4][5].

Больш інфармацыі Выява, Назва (часткі, брушкі) ...
Remove ads

Падпад’языковыя цягліцы

Падпад’языковыя цягліцы (лац.: mm. infrahyoidei) ляжаць ніжэй за пад’языковую косць і з’яўляюцца аўтахтоннымі. Асноўнай функцыяй з’яўляецца фіксацыя пад’языковай косці, што робіць магчымай функцыю надпад’языковых цягліц як дадатковых жавальных (апусканне ніжняй сківіцы); таксама падпад’языковыя цягліцы ажыццяўляюць апусканне гартані. Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпад’языковых цягліц шыі (лац.: mm. infrahyoidei) адносяцца пяць цягліц, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі пасярэднімі цягліцамі[1][2][3][4][5].

Больш інфармацыі Выява, Назва (часткі, брушкі) ...
Remove ads

Падпатыліцавыя цягліцы

Падпатыліцавыя цягліцы (лац.: mm. suboccipitales) з’яўляюцца самымі глыбокімі і слабымі цягліцамі сярод прадстаўленых. Скарачаючыся, яны ўдзельнічаюць у нахілах (назад, наперад і ў бакі) і вярчэннях галавы за кошт рухаў у атланта-патыліцавым суставе (лац.: articulatio atlantooccipitalis), у пасярэднім атлантавосевым суставе (лац.: articulatio atlantoaxialis mediana) і латаральным атлантавосевым суставе (лац.: articulatio atlantoaxialis lateralis). Паводле міжнароднага стандарту Terminologia Anatomica (TA) да падпатыліцавых цягліц шыі (лац.: mm. suboccipitales) адносяцца шэсць цягліц, якія з’яўляюцца па беларускамоўнай класіфікацыі глыбокім пасярэднімі (перадхрыбетнымі) цягліцамі[1][2][3][4][5].

Больш інфармацыі Выява, Назва (часткі, брушкі) ...
Remove ads

Заўвагі

  1. Прывесам М. Р., Гайваронскім І. В. гэтая цягліца адносіцца да цягліц спіны (Привес, Лысенков, Бушкович 2006, с. 196; Гайворонский, Ничипорук 2005, с. 12).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads