Чабаркуль (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чабаркуль (руск.: Чебарку́ль) — возера ў Чабаркульскім раёне Чалябінскай вобласці Расіі.
Размешчана на ўсходнім схіле Паўднёвага Урала на вышыні 319,9 метраў. Плошча паверхні возера складае 19,8 км², плошча яго вадазборнага басейна — 169 км². Ваганні ўзроўню не перавышаюць 1,25 метра, найбольш высокія ўзроўні ў чэрвені, замярзае ў першай палове лістапада, адкрываецца ў канцы красавіка ці пачатку траўня. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Мінералізацыя вады — 0,3679 грам на літр.
Назва возера і аднайменнага горада паходзяць з цюркскай мовы і азначаюць — «Прыгожае, стракатае возера».
На возеры вялікая колькасць лясістых астравоў. Ёсць некалькі паўвостраваў — Круцік, Мар’ін, Сасновы, Семярык, Букаеўка і некалькі астравоў — Галец, Караблік, Капейка, Два Браты (два вострава), Ліпавы. На берагах возера размяшчаюцца базы адпачынку і санаторыі. На ўсходнім беразе размяшчаецца аднайменны горад Чабаркуль.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads