Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей — музей у горадзе Чавусы (Магілёўская вобласць).

Хуткія факты Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, Профіль ...

У красавіку 1990 года Упраўленне культуры Магілёўскага абылвыканкома па ўзгадненню з Магілёўскім абылвыканкомам і Міністерствам культуры Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб стварэнні ў Чавусах раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Дырэктарам музея назначан Пётр Міхайлавіч Сырадоеў, які закончыў гістарычны факультэт Данецкага педагагічнага універсітэта.

Актыўны ўдзел у стварэнні музея прынялі многія жыхары раёна, сярод іх заслужаны настаўнік, пенсіянер Рыгор Фёдаравіч Самойлаў.

У маі 1996 года музей быў адкрыт для экскурсій. Экскурсія пачынаецца з аддзела "Прырода і экалогія". Дыярамы "Прырода роднага краю", "Падводны свет нашых рэк" выклікаюць вялікую цікавасць. Аддзелы "Археалагічны", "Этнаграфічны", "Устанаўленне савецкай улады", "Раён у гады Вялікай Айчыннай вайны" раскрываюць цікавыя старонкі мінулага, расказваюць аб падзеях і знакамітых людзях, нашых земляках, подзвігах воінаў Чырвонай Арміі на Чавускай зямлі.

Мастацкае афармленне экспазіцыі выконваў мастак Георгій Валянцінавіч Лойка, дацэнт Беларускай акадэміі мастацтваў.

У выставачнай зале музея рэгулярна праводзяцца выставы мастацкіх твораў прафесійных майстраў і мастакоў-аматараў, народных умельцаў раёна.

Remove ads

Літаратура

  • Памяць: Чавускі р-н: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. Н. Вінкевіч і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: Ураджай, 2001. — С.: 635—636
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads